згла́джаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. згла́джаны згла́джаная згла́джанае згла́джаныя
Р. згла́джанага згла́джанай
згла́джанае
згла́джанага згла́джаных
Д. згла́джанаму згла́джанай згла́джанаму згла́джаным
В. згла́джаны (неадуш.)
згла́джанага (адуш.)
згла́джаную згла́джанае згла́джаныя (неадуш.)
згла́джаных (адуш.)
Т. згла́джаным згла́джанай
згла́джанаю
згла́джаным згла́джанымі
М. згла́джаным згла́джанай згла́джаным згла́джаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згла́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. згла́джаны згла́джаная згла́джанае згла́джаныя
Р. згла́джанага згла́джанай
згла́джанае
згла́джанага згла́джаных
Д. згла́джанаму згла́джанай згла́джанаму згла́джаным
В. згла́джаны (неадуш.)
згла́джанага (адуш.)
згла́джаную згла́джанае згла́джаныя (неадуш.)
згла́джаных (адуш.)
Т. згла́джаным згла́джанай
згла́джанаю
згла́джаным згла́джанымі
М. згла́джаным згла́джанай згла́джаным згла́джаных

Кароткая форма: згла́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згла́джаны

1. сгла́женный; изгла́женный;

2. перен. сгла́женный, скра́шенный;

1, 2 см. згла́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад згладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгла́женный згла́джаны, мног. пазгла́джваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изгла́женный

1. згла́джаны; сцёрты;

2. зні́шчаны, сцёрты; см. изгла́дить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЖЭМА́ЙЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Жмудскае ўзвышша,

у зах. ч. Літвы, у бас. рэк Вянта, Юра, Мінія і Дубіса. Выш. да 234 м (г. Мядзвегаліс). Складзена з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгоркавы рэльеф. Шмат азёр. Хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, пашы, ворная зямля.

т. 6, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зярні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае многа зерня, з буйным зернем. Зярністы колас. Зярністае жыта.

2. Які складаецца з зернепадобных часцінак. Зярністы снег. Зярністы граніт. □ На дне пясочак жоўты, чысты, Вадою згладжаны, зярністы. Колас.

•••

Зярністая ікра гл. ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВІТРЭ́Н (ад лац. vitrum шкло),

састаўная частка вуглёў выкапнёвых, характэрная для гумалітаў. Паводле хім. уласцівасцей падобны на гумусавыя рэчывы тарфоў. Колер чорны, мае моцны бляск, ракавінны або згладжаны злом. Крохкі. Утвараецца пры змене лігнінава-цэлюлозных тканак раслін у выніку раскладання ва ўмовах абводненых тарфяных балот пры недахопе кіслароду. У вуглях утварае лінзы і слаі. Асн. носьбіт спякаючых уласцівасцей выкапнёвых вуглёў.

т. 4, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУКЧА́НСКІ,

біялагічны заказнік на Тапілаўскім балоце ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. 4,9 тыс. га (1996).

Паверхня — згладжаны градава-балоцісты комплекс. Цэнтр. ч. бязлесая. На ўскраінах растуць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, радзей асінавыя і дубовыя лясы балотнага тыпу. На ўчастках з мінер. глебамі чарнічныя, месцамі лішайнікавыя, верасовыя, бруснічныя тыпы лесу. Вызначаецца багаццем журавін, бабку трохлістага, чаротніку белага, расце таксама рэдкі барэальна-таежны від — журавіны драбнаплодныя.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 3, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)