згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.

1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.

Жанчына згарнула хустку.

З. газету.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).

З. збожжа ў кучу.

4. перан. Скараціць, зменшыць.

З. вытворчасць.

|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згарну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згарну́ зго́рнем
2-я ас. зго́рнеш зго́рнеце
3-я ас. зго́рне зго́рнуць
Прошлы час
м. згарну́ў згарну́лі
ж. згарну́ла
н. згарну́ла
Загадны лад
2-я ас. згарні́ згарні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час згарну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згарну́ць сов.

1. сгрести́; (спец. — ещё) ску́чить;

з. збо́жжа ў ку́чу — сгрести́ зерно́ в ку́чу;

з. се́на — сгрести́ (ску́чить) се́но;

2. сверну́ть, сложи́ть;

яна́у́ла ху́стку — она́ сверну́ла (сложи́ла) плато́к;

кве́тка ~ну́ла пялёсткі — цвето́к сверну́л лепестки́;

3. разг. (папиросу) сверну́ть, скрути́ть;

4. перен. (сузить, ограничить деятельность) сверну́ть;

з. будаўні́цтва — сверну́ть строи́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згарну́ць, згарну, згорнеш, згорне; зак., каго-што.

1. Скласці, скруціць што‑н., загінаючы краі. [Жанчына] згарнула хустку, у якую было загорнута дзіця, і, узяўшы яе, як бяруць дзяцей, хутка пайшла па дарозе назад. Шамякін. Сяброўкі згарнулі ватнік у скрутак і параілі аднесці яго ціхенька дамоў. Машара. // Загарнуць, закрыць. Згарнуць газету. □ Аліна згарнула кніжку. Кулакоўскі.

2. Разм. Зрабіць што‑н. скручваннем. [Якаў] выняў партабак, згарнуў папяросу і падаў партабак брату. Чарнышэвіч. Многія падаюць Стрыжаку капшукі з тытунём, але той паказвае, што сам згарнуць не можа — рукі звязаны. Вітка.

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца. Згарнуць збожжа ў кучу. □ Адразу ж захліпнуўся і сціхнуў гармонік, гулякі згарнулі ў кучу сваё даміно, заціх гоман. Краўчанка.

4. перан. Паменшыць, скараціць (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Згарнуць будаўніцтва. // Часова скараціць або спыніць дзейнасць чаго‑н. Згарнуць прадпрыемства.

5. Склаўшы, надаць якое‑н. становішча (рукам). Ксавэр згарнуў рукі і стаў над Адамам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згарну́ць

1. (скласці што-н.) zusmmenfalten vt, zusmmenlegen vt;

згарну́ць цыга́рку ine Zigartte drhen;

2. (зграбаючы сабраць) zusmmenschaufeln vt (рыдлёўкай), zusmmenharken vt (граблямі); zusmmenraffen vt;

3. перан. (паменшыць) inschränken vt, verrngern vt; bbauen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зго́ртванне гл. згарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зго́ртваць гл. згарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад згарнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. згортваць — згарнуць і згортвацца — згарнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)