зві́слы, -ая, -ае.

Які звіс, апусціўся, абвіслы.

Звіслыя вусы.

Звіслае голле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зві́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зві́слы зві́слая зві́слае зві́слыя
Р. зві́слага зві́слай
зві́слае
зві́слага зві́слых
Д. зві́сламу зві́слай зві́сламу зві́слым
В. зві́слы (неадуш.)
зві́слага (адуш.)
зві́слую зві́слае зві́слыя (неадуш.)
зві́слых (адуш.)
Т. зві́слым зві́слай
зві́слаю
зві́слым зві́слымі
М. зві́слым зві́слай зві́слым зві́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зві́слы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зві́слы зві́слая зві́слае зві́слыя
Р. зві́слага зві́слай
зві́слае
зві́слага зві́слых
Д. зві́сламу зві́слай зві́сламу зві́слым
В. зві́слы (неадуш.)
зві́слага (адуш.)
зві́слую зві́слае зві́слыя (неадуш.)
зві́слых (адуш.)
Т. зві́слым зві́слай
зві́слаю
зві́слым зві́слымі
М. зві́слым зві́слай зві́слым зві́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зві́слы сви́сший, обви́слый;

~лыя ву́сы — сви́сшие усы́;

~лае галлё — сви́сшие ве́тви

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зві́слы, ‑ая, ‑ае.

Які звіс, апусціўся; абвіслы. Звіслыя вусы. Звіслае галлё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ви́слый абві́слы, зві́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́систый разг. (нависший) наві́слы; (свисающий) зві́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nawisły

навіслы, звіслы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заві́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Павіслы, звіслы. Завіслае павуцінне.

2. Размешчаны нерухома ў вадкім ці газападобным асяроддзі; які не злучаецца з гэтым асяроддзем (пра часцінкі цвёрдых цел). Мутныя воды ў сажалках, азёрах і рэках ачышчаюцца ад завіслых у іх цвёрдых частачак. Гаркуша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́ЙДА

(Isatis),

род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі трапляецца вайда фарбавальная (І. tinctoria). Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок. Лек. (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхн. (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30% тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны.

т. 3, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)