Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
звяры́ны звери́ный;
○ з. арна́мент — иск. звери́ный орна́мент
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звяры́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да звера (у 1 знач.). Звярыныя сляды. Звярыны рык. □ А воўк, як бы насміхаецца з мяне, стаіць, пазірае, зачароўвае мяне сваім звярыным поглядам.Колас.// Такі, як у звера, уласцівы зверу. Твар яго быў жудасны: скрыўлены, зубы сціснутыя, у вачах — нейкія звярыныя іскры.Шамякін.
2.перан. Жорсткі, бязлітасны. Звярыная сутнасць фашызму. □ — Я добра ведаю, што да той пары, пакуль ты вырасцеш, не будзе на свеце звярынай улады багатых і ты шчасліва і спакойна пражывеш свой век.Самуйлёнак.// Надзвычай моцны. Звярыны страх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяры́ны
1. Tíer-;
звяры́ная шку́ра Tíerhaut f -, -häute, Tíerfell n -(e)s, -e;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
звер, -а, мн. звяры́, -о́ў, м.
1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.
Пушны з.
2.перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.
|| памянш.звяро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).
|| зб.звяр’ё, -я́, н.
|| прым.звяры́ны, -ая, -ае.
Звярыныя сляды.
З. страх (надзвычай моцны). З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«Звярыны стыль» (маст.) 8/398; 12/602, 604
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРЫ́НЫ СТЫЛЬ,
у мастацтве, умоўная назва шырока распаўсюджанага ў стараж. мастацтве стылізаванага ўвасаблення жывёл, частак іх цела ці кампазіцый з некалькіх жывёл. Узнік у бронзавым веку, найб. пашыраны ў жал. веку і мастацтве раннекласавых дзяржаў. Першапачаткова звязаны з культам жывёлы (гл.Татэмізм). Найб.стараж. ўзоры З.с. вядомы ў Егіпце і Месапатаміі, Закаўказзі і Паўн. Каўказе (3-е тыс. да н.э.), у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, Паволжы, Паўд. Сібіры (2-е тыс. да н.э.). Найб. развіты ў скіфа-сармацкім мастацтве Паўн. Прычарнамор’я і мастацтве плямён Паўд. Сібіры 1-га тыс. да н.э. і першых стагоддзяў н.э. Скіфскі З.с. склаўся пад уплывам мастацтва Ірана і Пярэдняй Азіі, Прычарнамор’я — стараж.-грэч. мастацтва. Для яго характэрны дынамічнасць кампазіцыі, рэаліст. перадача форм і рухаў жывёл. Найб. пашыраны зааморфныя выявы. Прыёмы ўвасаблення разнастайныя: гравіроўка па метале, ліццё, разьба па дрэве і косці, аплікацыі са скуры і лямцу; вядома таксама татуіроўка чалавечага цела ў З.с. Пераплеценыя целы жывёл, што ўтваралі арнаментальныя кампазіцыі, аздабляліся каляровымі ўстаўкамі з эмалі, шкла і інш. З часам рэаліст. пачатак быў выцеснены рысамі дэкар. умоўнасці і стылізацыі. З.с. мастацтва нарманаў (8 ст.) характарызуецца экспрэсіўнасцю, надзвычай стылізаваным адлюстраваннем звяроў, птушак і змей, што губляюцца ў складаных перапляценнях геам. ўзору. У 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. З.с. паступова страціў сваё значэнне. Дэкар. выявы жывёл, пазбаўленыя свайго першапачатковага магічнага сэнсу, працягвалі існаваць у сярэдневяковым мастацтве (ювелірныя вырабы, кніжная мініяцюра, разьба па дрэве, косці і камені, каменны арх. дэкор і інш.) і нар. творчасці.
Літ.:
Тяжелов В.Н. Искусство средаих веков в Западной и Центральной Европе. М., 1981.
Да арт.Звярыны стыль. Арліны грыфон раздзірае казла. Аплікацыя.Да арт.Звярыны стыль. Залатая бляха — грыф з казлом у кіпцюрах.Да арт.Звярыны стыль. Паясная зашпілька — скурчаная пантэра. Золата.Да арт.Звярыны стыль Паясная зашпілька — скурчаная пантэра. Золата.