зве́ргнуты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зве́ргнуты зве́ргнутая зве́ргнутае зве́ргнутыя
Р. зве́ргнутага зве́ргнутай
зве́ргнутае
зве́ргнутага зве́ргнутых
Д. зве́ргнутаму зве́ргнутай зве́ргнутаму зве́ргнутым
В. зве́ргнуты (неадуш.)
зве́ргнутага (адуш.)
зве́ргнутую зве́ргнутае зве́ргнутыя (неадуш.)
зве́ргнутых (адуш.)
Т. зве́ргнутым зве́ргнутай
зве́ргнутаю
зве́ргнутым зве́ргнутымі
М. зве́ргнутым зве́ргнутай зве́ргнутым зве́ргнутых

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́ргнуты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зве́ргнуты зве́ргнутая зве́ргнутае зве́ргнутыя
Р. зве́ргнутага зве́ргнутай
зве́ргнутае
зве́ргнутага зве́ргнутых
Д. зве́ргнутаму зве́ргнутай зве́ргнутаму зве́ргнутым
В. зве́ргнуты (неадуш.)
зве́ргнутага (адуш.)
зве́ргнутую зве́ргнутае зве́ргнутыя (неадуш.)
зве́ргнутых (адуш.)
Т. зве́ргнутым зве́ргнутай
зве́ргнутаю
зве́ргнутым зве́ргнутымі
М. зве́ргнутым зве́ргнутай зве́ргнутым зве́ргнутых

Кароткая форма: зве́ргнута.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́ргнуты све́ргнутый, низве́ргнутый, ниспрове́ргнутый, низло́женный; см. зве́ргнуць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

низло́женный зве́ргнуты, скі́нуты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́ргнутый скі́нуты, зве́ргнуты, зры́нуты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́рженный скі́нуты, зве́ргнуты, зры́нуты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

низве́ргнутый

1. скі́нуты;

2. перен. скі́нуты, зве́ргнуты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

низве́рженный

1. скі́нуты;

2. перен. скі́нуты, зве́ргнуты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пове́ргнутый

1. зва́лены, пава́лены; кі́нуты; пакла́дзены; зве́ргнуты, зры́нуты;

2. перамо́жаны, адо́лены;

3. прыве́дзены; кі́нуты; нагна́ны; аго́рнуты; см. пове́ргнуть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БУРБО́НЫ

(франц. Bourbons, ісп. Borbones, італьян. Borboni),

каралеўская дынастыя ў Францыі ў 1589—1792, 1814—15, 1815—30, у Іспаніі ў 1700—1808, 1814—68, 1874—1931 і з 1975, у Каралеўстве абедзвюх Сіцылій (Неапалітанскім) у 1735—1805, 1814—60; дынастыя герцагаў Пармы і П’ячэнцы ў 1748—1802, 1847—59. Імя дынастыі Бурбонаў, якія былі лініяй Капетынгаў, паходзіць ад іх радавога замка Бурбон-л’Аршамбо (цяпер у дэпартаменце Алье). Гал. прадстаўнікамі франц. Бурбонаў былі Генрых IV (заснавальнік), Людовік XIV, Людовік XVI, Людовік XVIII; апошнім правіў Карл Х [1824—30], пазбаўлены ўлады ў час Ліпеньскай рэвалюцыі 1830. У 1830—48 (гл. Ліпеньская манархія) правіў прадстаўнік малодшай (Арлеанскай) лініі Бурбонаў Луі Філіп, звергнуты Рэвалюцыяй 1848 у Францыі. Пачатак ісп. лініі паклаў унук Людовіка XIV Філіп V [1700—24, 1724—46). Ісп. Бурбоны звергнуты Іспанскай рэвалюцыяй 1931—39, адноўлены пасля падзення дыктатуры Ф.Франка. Родапачынальнікамі неапалітанскай і пармскай ліній Бурбонаў былі сыны Філіпа V. Страцілі ўладу ў перыяд аб’яднання Італіі (1859—60).

т. 3, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)