зверабо́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зверабо́йны зверабо́йная зверабо́йнае зверабо́йныя
Р. зверабо́йнага зверабо́йнай
зверабо́йнае
зверабо́йнага зверабо́йных
Д. зверабо́йнаму зверабо́йнай зверабо́йнаму зверабо́йным
В. зверабо́йны (неадуш.)
зверабо́йнага (адуш.)
зверабо́йную зверабо́йнае зверабо́йныя (неадуш.)
зверабо́йных (адуш.)
Т. зверабо́йным зверабо́йнай
зверабо́йнаю
зверабо́йным зверабо́йнымі
М. зверабо́йным зверабо́йнай зверабо́йным зверабо́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зверабо́йны I охот. зверобо́йный

зверабо́йны II бот. зверобо́йный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зверабо́йны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палявання на марскога звера. Зверабойнае судна. Зверабойны промысел.

зверабо́йны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зверабою ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверабо́й¹, -я, мн. -і, -яў, м.

Паляўнічы на звера.

|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.

З. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зверабо́й², -ю, м.

Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.

Настойка зверабою.

|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.

Сямейства зверабойных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗВЕРАБО́ЙНЫ ПРО́МЫСЕЛ,

здабыча марскіх звяроў (цюленяў, нерпы, марскога коціка і інш.). Прадукцыя — футравая і гарбарная сыравіна, мяса (на корм пушным звярам), цюленевы тлушч, унутраныя органы (печань, эндакрынныя залозы і інш.) для вытворчасці вітамінаў і некаторых фармакалагічных прэпаратаў. Промысел цюленяў вядуць Расія ў Белым, Грэнландскім, Ахоцкім, Берынгавым і Каспійскім м., Нарвегія — у раёне Ньюфаўндленда і Грэнландскім м., Канада — у раёне Ньюфаўндленда, Данія — у раёне Грэнландыі. Промысел марскога коціка ЗША вядзе на лежбішчах в-ва Прыбылова, Расія — на а-вах Камандорскіх, Цюленевых, Сахалін. Кітабойны промысел з 1989 забаронены Міжнар. кітабойнай камісіяй.

т. 7, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зверобо́йный

1. зверабо́йны;

2. бот. святая́ннікавы, зверабо́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звера...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да звера, звяроў, такі, як у звера, звяроў, напр.: зверабойны, звералоў, зверападобны;

2) які мае адносіны да зверагадоўлі, напр.: зверагаспадарка, зверапітомнік, звераферма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАМЧА́ЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.

Размешчана на ПнУ азіяцкай ч. Расійскай Федэрацыі; займае п-аў Камчатка і частку мацерыка, а-вы Камандорскія і Карагінскі. Утворана 20.10.1932 у складзе Хабараўскага краю, з 1956 самаст. вобласць Расіі. Пл. 472,3 тыс. км², нас. 411 тыс. чал., гарадскога 81% (1996). Цэнтр — г. Петрапаўлаўск-Камчацкі.

Гарады: Елізава, Усць-Камчацк. У складзе К.в. Каракская аўтаномная акруга. Характарыстыку прыроды гл. ў арт. Камчатка.

Гаспадарка. К.в. — буйны рыбапрамысловы раён Расіі. Зах. ўзбярэжжа Камчаткі — асн. раён крабалоўства. Рыбная прам-сць дае да 73 таварнай прадукцыі вобласці. Прамысл. рыбы — ціхаакіянскі селядзец, траска, навага, камбала, ласасёвыя (гарбуша, кета, чавыча, кіжуч, нерка). З рыбнай прам-сцю звязаны суднабудаванне і суднарамонт. Развіты лясная, дрэваапр. і буд. матэрыялаў (лесанарыхтоўка, піламатэрыялы, тарныя скрыні, бочкі і інш.). Здабыча вугалю. Паўжэцкая геатэрмальная электрастанцыя. Важная галіна гаспадаркі — пушны промысел і зверагадоўля (собаль, пясец, норка), на Пн вобласці аленегадоўля. На Камандорскіх а-вах зверабойны промысел (марскія коцікі). Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Плошча с.-г. угоддзяў 472,3 тыс. га, у т. л. пад ворывам 75,6 тыс. га. У далінах рэк Камчатка, Авача вырошчваюць агародніну, бульбу, кармавыя культуры. Развіта цяплічная і парніковая гаспадарка. Транспарт марскі, авіяцыйны і аўтамабільны. Суднаходства на р. Камчатка. Аўтадарога злучае гал. марскія парты К.в. Петрапаўлаўск-Камчацкі і Усць-Камчацк. Краноцкі запаведнік. Бальнеалагічныя курорты: Паратунка, Начыкі.

В.​М.​Корзун.

т. 7, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)