зва́цца, заву́ся, заве́шся, заве́цца; завёмся, завяце́ся, заву́цца; заві́ся; незак.

Насіць імя, называцца.

Гэты курорт завецца Сочы.

Каб людзьмі з., трэба людзьмі быць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заву́ся завё́мся
2-я ас. заве́шся завяце́ся
3-я ас. заве́цца заву́цца
Прошлы час
м. зва́ўся зва́ліся
ж. зва́лася
н. зва́лася
Загадны лад
2-я ас. заві́ся заві́цеся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зва́цца несов.

1. называ́ться, зва́ться; прозыва́ться;

2. страд. призыва́ться; называ́ться; оклика́ться; см. зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́цца, завуся, завешся, завецца; завёмся, завяцеся; незак.

Насіць імя; называцца. Той, хто сынам можа звацца Беларускай стараны, Будзе да канца змагацца На крутых франтах вайны. Астрэйка. [Кастусь] ведаў, што кіламетраў за сорак ад Скіп’ёўскага Пераброддзя ёсць немалы лес, які завецца Богараўшчына. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́цца hißen* vi, den Nmen trgen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

празыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Насіць імя, прозвішча, мянушку; звацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зваться зва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unmanly [ʌnˈmænli] adj. fml труслі́вы, маладу́шны; нява́рты зва́цца мужчы́наю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),

чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.

т. 1, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

оклика́ться

1. перагу́квацца, перакліка́цца;

2. страд. акліка́цца, клі́кацца, зва́цца; см. оклика́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)