ЗВАНЦЫ́ камары-дзергуны

(Chironomidae),

сямейства двухкрылых падатр. даўгавусых. Каля 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Лічынкі і кукалкі пераважна водныя, жывуць у прэсных застойных вадаёмах у глеі, літаральнай зоне мораў, некат. ў вільготнай глебе і інш. Дарослыя часта вечарам вял. раямі лунаюць у паветры са звонам (адсюль назва). На Беларусі найб. пашыраны З. апушаны (Chironomus plumosus).

Даўж. 1—15 мм. Цела падоўжанае з пукатымі грудзямі. У некат. на брушку жоўтыя і чорныя перавязкі. Ногі доўгія, хабаток кароткі Крылы празрыстыя. У самцоў доўгія перыстыя вусікі. Ротавы апарат рэдукаваны, дарослыя не кормяцца. Лічынкі кормяцца водарасцямі, дэтрытам, бактэрыямі, ёсць драпежнікі, некат. — паразіты губак, малюскаў, аўсянікаў. Лічынкі — корм для рыб.

Званец апушаны.

т. 7, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зване́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зване́ц званцы́
Р. званцу́ званцо́ў
Д. званцу́ званца́м
В. зване́ц званцы́
Т. званцо́м званца́мі
М. званцы́ званца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Зване́ц

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Зване́ц
Р. Званца́
Д. Званцу́
В. Зване́ц
Т. Званцо́м
М. Званцы́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАМАРЫ́-ДЗЕРГУНЫ́,

гл. Званцы.

т. 7, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жаўці́ць, жаўчу, жоўціш, жоўціць; незак., што.

Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер. Ціха было і ва ўсім сяле, ніводзін агеньчык не жаўціў цемры. Мележ. Жоўтыя званцы зялёны луг ж[о]ўцяць... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМАРЫ́ (Nematocera),

падатрад даўгавусых насякомых атр. двухкрылых. У сусв. фауне 35 сям., больш за 20 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. К. падзяляюць на групы, якія ўключаюць па некалькі сям.: галіцы, гнюс, грыбныя камарыкі, даўганожкі, камары-дзергуны, ці званцы, матыліцы, таўстаножкі і інш.

Найб. вядомыя камар звычайны і малярыйныя камары. На Беларусі каля 40 відаў. Жывуць у вільготных мясцінах.

Даўж. 3—30 мм. Цела і ногі доўгія, тонкія, крылы вузкія, жылкі ў лускавінках. Вусікі доўгія, членістыя (органы нюху). Ротавыя органы колючыя, на ніжняй губе размешчаны колючыя іголкападобныя сківіцы; паміж імі падглотачнік, дзе праходзіць пратока слінных залоз. Дарослыя К. вядуць пераважна паветраны спосаб жыцця. За лета выводзіцца 1 або некалькі пакаленняў.

Літ.:

Жизнь животных. Т. 3. 2 изд. М., 1984.

Камары: 1 — лугавік чатырохплямісты; 2 — даўганожка балотная; 3 — мошка плямістая; 4 — даўганожка лакава-чорная.

т. 7, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)