збіра́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Абагульнены, які адносіцца да многіх.

З. вобраз.

|| наз. збіра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збіра́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збіра́льны збіра́льная збіра́льнае збіра́льныя
Р. збіра́льнага збіра́льнай
збіра́льнае
збіра́льнага збіра́льных
Д. збіра́льнаму збіра́льнай збіра́льнаму збіра́льным
В. збіра́льны (неадуш.)
збіра́льнага (адуш.)
збіра́льную збіра́льнае збіра́льныя (неадуш.)
збіра́льных (адуш.)
Т. збіра́льным збіра́льнай
збіра́льнаю
збіра́льным збіра́льнымі
М. збіра́льным збіра́льнай збіра́льным збіра́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збіра́льны в разн. знач. собира́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збіра́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які служыць для збірання чаго‑н. Збіральнае шкло. Збіральныя валаскі насякомых.

2. Які аб’ядноўвае ў сабе характэрныя прыметы некалькіх аднародных з’яў, прадметаў, асоб і пад.; абагульнены. Збіральны мастацкі вобраз. Збіральная назва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збіральны блок (у вылічальнай машыне) 4/494

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

калектыві́зм

(рус. коллективизм, ад лац. collectivus = збіральны)

таварыскае супрацоўніцтва, заснаванае на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калектывіза́цыя

(рус. коллективизация, ад лац. collectivus = збіральны)

аграмаджванне;

к. сельскай гаспадаркі — аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калекты́ў

(лац. collectivus = збіральны)

аб’яднанне людзей, звязаных сумеснай працай, агульнымі мэтамі і інтарэсамі (напр. к. настаўнікаў, к. мастацкай самадзейнасці).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калектыві́зм

(фр. collectivisme, ад лац. collectivus = збіральны)

таварыскае супрацоўніцтва, заснаванае на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ПЧО́ЛЫ, пчаліныя (Apoidea),

надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. 6 сям., каля 30 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі пераважна трапляюцца П. (андрэна, калет, гілеус, панург і інш.), чмялі. Кормяцца пылком і нектарам раслін. Маюць вял. гасп. значэнне як апыляльнікі раслін. Пчол меданосных разводзяць для атрымання прадуктаў пчалярства.

Даўж. ад 1,5 мм да 5 см, у большасці відаў I—1,5 см. Цела пераважна ўкрыта густымі валаскамі. Ротавы апарат грызуча-ліжучы, у выглядзе хабатка. Многія П. маюць прыстасаванні (збіральны апарат) для збору пылку, напр., густыя валаскі на задніх нагах ці расшыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі і інш. Добра развіты слінныя залозы і валляк. Маюць джала і ядавітыя залозы. Большасць відаў адзіночныя (у гняздзе — самец і самка, якая будуе гняздо і збірае корм для лічынак). У «грамадскіх» П. сям’я (гл. Пчаліная сям’я) складаецца з адной або некалькіх плодных самак. самцоў і мноства бясплодных самак (рабочыя асобіны). Паразітныя П. адкладваюць яйцы на корм, назапашаны інш. насякомымі, выкарыстоўваюць гнёзды П. інш. відаў.

Пчолы: 1 — антафора; 2 — андрэна цемнакрылая; 3 — калет; 4 гілеус; 5 — осмія рыжабрухая.

т. 13, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)