збэ́рсаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збэ́рсаю збэ́рсаем
2-я ас. збэ́рсаеш збэ́рсаеце
3-я ас. збэ́рсае збэ́рсаюць
Прошлы час
м. збэ́рсаў збэ́рсалі
ж. збэ́рсала
н. збэ́рсала
Загадны лад
2-я ас. збэ́рсай збэ́рсайце
Дзеепрыслоўе
прош. час збэ́рсаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Збэ́рсаць ’скруціць, зматаць’ (Сл. паўн.-зах.), слонім. ’зрабіць кепска, сапсаваць’ (Нар. лекс.). Гл. барсаць. Лаўчутэ (Сл. балт., 100–101) прапануе аддзяліць бэрсаць ’рабіць кепска, псаваць’ ад барсаць ’працягваць аборы ў лапці’, але бэрсаць і ’блытаць (ніткі)’, а таму такое раздзяленне няпэўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)