збудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збуджу́ збу́дзім
2-я ас. збу́дзіш збу́дзіце
3-я ас. збу́дзіць збу́дзяць
Прошлы час
м. збудзі́ў збудзі́лі
ж. збудзі́ла
н. збудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. збудзі́ збудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час збудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збудзі́ць сов., разг.

1. разбуди́ть, побуди́ть;

ра́на з. — ра́но разбуди́ть;

2. (сделать активным) пробуди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збудзі́ць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.

Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збу́джаны разг.

1. разбу́женный;

2. пробуждённый; см. збудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zbudzić

зак. пабудзіць, збудзіць, разбудзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГУ́КАПІС у паэзіі, гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, што іх вывучае. Сярод гукапісу вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, гукаперайманне, кальцо, эпіфара і інш. У паэт. практыцы яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтакс. арганізацыяй вершаванага радка. Напр., у «Песні званара» Я.Купалы гукавыя стыкі, анафары і эпіфары ўзмацняюць маст. выразнасць асанансу (на о, у, і, а) і алітэрацыі (на р, з, с, ц): «Разгубіцца мой звон ад акон да акон, // Думы збудзіць, па сэрцах удара, // Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, // Заварушацца яры, папары». У сучаснай паэзіі шырока ўжываюцца паўторы не толькі асобных гукаў, але і гукаспалучэнняў.

В.П.Рагойша.

т. 5, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)