Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
збудава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Будынак, пабудова (рознага віду і прызначэння).
Спартыўнае з.
Гідратэхнічныя збудаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збудава́ннеср. (постройка) строе́ние, сооруже́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
збудава́нне, ‑я, н.
Тое, што збудавана; пабудова, будынак. Спартыўнае збудаванне. Абароннае збудаванне. □ Каля сядзібы мы заўважылі нейкае дзіўнае драўлянае збудаванне.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збудава́ннен. Bau m -(e)s, -ten; Gebäude n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Напорна-рэгулявальнае збудаванне 3/138
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЗАБО́РНАЕ ЗБУДАВА́ННЕ,
водазабор, гідратэхнічнае збудаванне, якое ажыццяўляе забор вады з адкрытага вадаёма (ракі, возера, вадасховішча) для мэт гідраэнергетыкі, водазабеспячэння, ірыгацыі і інш. Забяспечвае пропуск вады ў вадавод (канал, трубаправод, тунэль і інш.) у зададзеным аб’ёме, належнай якасці і ў адпаведнасці з графікам водаспажывання.
Бываюць: безнапорныя і напорныя; водазаборныя збудаванні ГЭС — берагавыя, вежавыя, на бетонных збудаваннях, плывучыя; водазаборныя збудаванні сістэм водазабеспячэння — водапрыёмнікі (збіраюць ваду ад асушальных сістэм і адводзяць яе); рачныя — берагавыя, рэчышчавыя, каўшовыя (з басейнам-каўшом у галаве канала); ірыгацыйныя — бесплацінныя (у т. л. берагавыя, каўшовыя і шпорныя са. шпорай-дамбай, якая выступае ў рэчышча) і плацінныя (будуюцца ў целе плаціны або на беразе, забіраюць ваду з верхняга б’ефа). Для забору падземных вод выкарыстоўваюць вертыкальныя (у выглядзе буравых свідравін і шахтавых калодзежаў) і гарызантальныя (траншэйныя, галерэйныя) водазаборныя збудаванні, а таксама каптажныя збудаванні (гл.Каптаж).