Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
зблы́таныв разн. знач. спу́танный; перепу́танный, сме́шанный; см. зблы́таць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зблытаць.
2.узнач.прым. Перавіты, пераплецены, перамешаны ў беспарадку. Лявон ішоў па садзе — ад дрэўца да дрэўца, кратаў іх рукамі, дзе зрываў леташні ліст, дзе зблытаную павуціну...Кудравец.Рыжык хітра ўсміхнуўся, страсянуў мокрай, зблытанай чупрынай.Кухараў.
3.узнач.прым. Няясны, бязладны, блытаны. Ад мноства зблытаных думак, здавалася, разваліцца галава...Ваданосаў.Тое, што было далей, Тураўцу помніцца нязвязанымі, зблытанымі ўрыўкамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблы́таны verwíckelt, verwírrt; verwéchselt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
спу́танный
1.зблы́таны;
2.(о лошади) спу́таны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.
З. на суку.
З. акопа.
2.Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.
Заламаць з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
tangle1[ˈtæŋgl]n.
1.зблы́таны клубо́к; блытані́на
2. канфлі́кт, неразбяры́ха;
get into a tangle пасвары́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скалду́нены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.да скалдуніць.
2.узнач.прым.Зблытаны, скудлачаны. Рудая скалдуненая грыва махалася ў такт.. кроку [каня].Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́валач ’нацяганы, зблытаны лён ці інш.’ (Нар. сл.). Ад павалачы ’пацягнуць’ (Касп.) < бачачы (гл.).