заяда́ць гл. заесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заяда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заяда́ю заяда́ем
2-я ас. заяда́еш заяда́еце
3-я ас. заяда́е заяда́юць
Прошлы час
м. заяда́ў заяда́лі
ж. заяда́ла
н. заяда́ла
Загадны лад
2-я ас. заяда́й заяда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заяда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заяда́ць несов., в разн. знач. заеда́ть; см. зае́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак.

1. каго (што). Тое, што і загрызці.

Воўк заеў каня.

Нуда заела (перан.: замучыла). Заелі вы мяне (перан.: замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.

2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.

З. лякарства цукеркай.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (разм.).

У кулямёце нешта заела.

|| незак. заяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заяда́нне, ‑я, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 2 знач.).

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. заядаць — заесці (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заяда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заесціся.

2. Зал. да заядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заеда́ть несов., в разн. знач. заяда́ць; см. зае́сть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уеда́ть несов., прост.

1. заяда́ць, загрыза́ць;

2. уяда́ць, падко́лваць; см. уе́сть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

съеда́ть несов.

1. в разн. знач. е́сці, з’яда́ць;

2. (изводить придирками, бранью) разг. е́сці, загрыза́ць;

3. (искусывать) е́сці, заяда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)