заяві́ць, -яўлю́, -я́віш, -я́віць; -я́ўлены; зак., што, аб чым, пра што і са злуч. «што».

Зрабіць заяву аб чым-н.

З. аб сваім намеры.

З. у міліцыю пра крадзеж.

|| незак. заяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заяві́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заяўлю́ зая́вім
2-я ас. зая́віш зая́віце
3-я ас. зая́віць зая́вяць
Прошлы час
м. заяві́ў заяві́лі
ж. заяві́ла
н. заяві́ла
Загадны лад
2-я ас. заяві́ заяві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заяві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заяві́ць сов. заяви́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заяві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; што, аб чым, пра што або са злучн. «што» і без дап.; зак.

Паведаміць, сказаць аб чым‑н. адкрыта, катэгарычна. Заявіць аб сваім намеры. □ Даведаўшыся ад Міхася, што ён .. збіраецца ў Адэсу, старая заявіла: — І я паеду з мужыкамі. Не кожны дзень такое бывае. Б. Стральцоў. — Трэба зразумець, хто намі кіруе і чаму, трэба голасна заявіць аб сваім праве і падтрымаць гэтае права сілаю. Колас. // Паведаміць у якія‑н. органы. Заявіць у міліцыю. □ Праз хвілін дзесяць .. [Міхал] быў ужо ў сельсавеце і заявіў, што бачыў каля рэчкі труп. Чорны. [У Зосі] зусім даспявае намер: «Усё роўна ж заяўлю. Скажу заўтра ў хаце, што пайду бацькі даведацца, а сама пайду і заяўлю». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заяві́ць erklären vt; deklaríeren vt; mélden vt (паведаміць);

заяві́ць пра жада́нне éinen Wunsch äußern;

заяві́ць аб скасава́нні дагаво́ра den Vertrág kündigen;

заяві́ць аб сваі́х права́х séine Réchte géltend máchen;

заяві́ць пратэ́ст Protést erhében*; protestíeren vi;

заяві́ць аб сваёй зго́дзе sein Éinverständnis erklären

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заяви́ть сов. заяві́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самаадво́д, -у, М -дзе, м.

Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую-н. выбарную пасаду.

Заявіць с. на сходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́лас, прысл.

1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

Чытаць у.

2. перан. Адкрыта, на людзях.

Заявіць пра што-н. у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заяўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да заявіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зая́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заявіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)