зашыфрава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зашыфрава́ны зашыфрава́ная зашыфрава́нае зашыфрава́ныя
Р. зашыфрава́нага зашыфрава́най
зашыфрава́нае
зашыфрава́нага зашыфрава́ных
Д. зашыфрава́наму зашыфрава́най зашыфрава́наму зашыфрава́ным
В. зашыфрава́ны (неадуш.)
зашыфрава́нага (адуш.)
зашыфрава́ную зашыфрава́нае зашыфрава́ныя (неадуш.)
зашыфрава́ных (адуш.)
Т. зашыфрава́ным зашыфрава́най
зашыфрава́наю
зашыфрава́ным зашыфрава́нымі
М. зашыфрава́ным зашыфрава́най зашыфрава́ным зашыфрава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зашыфрава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зашыфрава́ны зашыфрава́ная зашыфрава́нае зашыфрава́ныя
Р. зашыфрава́нага зашыфрава́най
зашыфрава́нае
зашыфрава́нага зашыфрава́ных
Д. зашыфрава́наму зашыфрава́най зашыфрава́наму зашыфрава́ным
В. зашыфрава́ны (неадуш.)
зашыфрава́нага (адуш.)
зашыфрава́ную зашыфрава́нае зашыфрава́ныя (неадуш.)
зашыфрава́ных (адуш.)
Т. зашыфрава́ным зашыфрава́най
зашыфрава́наю
зашыфрава́ным зашыфрава́нымі
М. зашыфрава́ным зашыфрава́най зашыфрава́ным зашыфрава́ных

Кароткая форма: зашыфрава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зашыфрава́ны зашифро́ванный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашифро́ванный зашыфрава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашыфро́ваны, см. зашыфрава́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. шыфраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Зашыфраваны запіс, тэлеграма, пісьмо (разм.).

|| прым. шыфро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

coded [ˈkəʊdɪd] adj. зашыфрава́ны, закадзі́раваны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыфраваць.

2. Зашыфраваны тэкст (пісьма, тэлеграмы, радыёграмы і пад.). Тройчы перадаваў старшына ў эфір шыфроўку, тройчы пераходзіў на прыём, але адказу не было. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТЭЛЕКАНТРО́ЛЬ,

кантроль стану або рэжыму работы аб’екта на адлегласці тэлемех. сродкамі; галіна тэлемеханікі. Выкарыстоўваецца для назірання за работай установак, машын, механізмаў і апаратаў (у т. л. касм. караблёў, ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі) у розных галінах прам-сці, на транспарце, у энергетыцы і інш.

Дыскрэтны Т. (тэлесігналізацыя) перадае 2 ці больш паведамленняў (напр., «уключана», «выключана»). Неперарыўны Т. перадае на адлегласць неперарыўныя змены якіх-н. фіз. велічынь (гл. Тэлевымярэнні). У сістэме Т. на падкантрольным аб’екце ўстанаўліваюцца органы кантролю (пераўтвараюць вымераную фіз. велічыню ў першасны сігнал), кадзіравальнае прыстасаванне (шыфруе першасны сігнал) і перадавальнае прыстасаванне (пераўтварае зашыфраваны сігнал у форму, зручную для перадачы па лініях сувязі). Прыёмны бок сістэмы Т. мае прыёмнае прыстасаванне (пераўтварае прыняты сігнал у сігнал Т.), дэкадзіравальнае прыстасаванне (расшыфроўвае сігнал Т.) і індыкатары параметраў, якія кантралююцца. Замкнёная сістэма Т., выхадныя ланцугі якой уздзейнічаюць на сістэму рэгулявання зададзеным аб’ектам, утварае сістэму тэлерэгулявання. Гл. таксама Тэлекіраванне.

Я.​І.​Анацкі, М.​І.​Сарока.

т. 16, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАВА́ЦКАЯ Алена Пятроўна (псеўд. Рада-Бай; 30.8.1831, г. Днепрапятроўск, Украіна — 8.5.1891),

пісьменніца, заснавальніца тэасофіі. Шмат вандравала па краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі. У 1873 прыняла грамадзянства ЗША. У 1875 стварыла ў Нью-Йорку тэасофскае т-ва, праграма якога ўключала арганізацыю агульначалавечага брацтва без адрознення нацыянальнасці і рэлігіі, вывучэнне таямнічых невытлумачальных з’яў прыроды і развіццё звышадчувальнасці ў чалавеку. Выдавала газ. «The theosophist» («Тэасафіст», Індыя), час. «La revue théosophique» («Тэасафічны агляд») і «Lotus bleu» («Блакітны лотас»), абодва ў Парыжы, «Lucifer» («Люцыфер», Лондан). У цэнтры вучэння Блавацкай ляжыць ідэя пра існаванне эзатэрычных ведаў, якія складаюць адзіную патаемную сутнасць усіх язычніцкіх культаў, сусв. рэлігій і найб. глыбокіх філас. сістэм. Гэтыя веды, на яе думку, маюць універсальна-касм. характар, усебакова раскрываюць духоўную сутнасць і прызначэнне чалавека, тлумачаць логіку і змест існавання чалавечай цывілізацыі. Яны зашыфраваны ў міфалагічных сімвалах і сюжэтах, ант. містэрыях, акультных тэкстах. Блавацкая — аўтар манаграфій «Сакрэтная дактрына», (1888), «Ключ да тэасофіі» (1889) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Тайная доктрина: Синтез науки, религии и философии. Т. 1—2, [кн. 1—4]. Мн., 1993—94;

Теософский словарь. М., 1994.

т. 3, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)