Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зачына́льнікм. зачина́тель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зачына́льнік, ‑а, м.
Той, хто пачынае якую‑н. справу; пачынальнік, заснавальнік. Скарына — зачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання. □ Карусь Каганец быў.. адным з першых зачынальнікаў палітычнай карыкатуры ў Беларусі.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачына́льнікм. Initiátor m -s, -tóren; Úrheber m -s, -; Begründer m -s, -, Wégbereiter m -s, -, Báhnbrecher m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зачына́льніца, ‑ы, ж.
Жан.дазачынальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Піяне́р ’чалавек, які ўпершыню пранік у недаследаваную краіну і пасяліўся там’, ’зачынальнік’ (ТСБМ). З польск.pionier ці з рус.пионер ’тс’, якія (у рус. — праз ням.Pionier) з франц.pionnier < pion першапачаткова ’пехацінец’ < нар.-лац.pedonem < pes, ped‑is ’нага’ (Фасмер, 3, 264; SWO, 1980, 572; Голуб-Ліер, 373; Банькоўскі, 2, 583).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
піяне́р, ‑а, м.
1. Чалавек, які ўпершыню пранік у недаследаваную краіну і пасяліўся там (першапачаткова аб перасяленцах у Паўночную Амерыку).
2. Той, хто першы пракладвае дарогу ў якой‑н. новай галіне; зачынальнік. — Ва ўсякім разе, хлопцы, — казаў Садовіч, — заўтра мы паложым пачатак арганізацыі народных настаўнікаў у Беларусі. Мы будзем піянерамі рэвалюцыйнага арганізаванага руху ў барацьбе супроць праклятага царызму, — крыху рытарычна, але натхнёна скончыў Садовіч.Колас.[Віхура:] — Пройдуць гады, з’явіцца іншая тэхніка, а нас, піянераў будоўлі, усё ж не забудуць, бо мы ўкладаем душу ў справу.Гурскі.Вахтангаў быў піянерам новага, савецкага мастацтва.«Беларусь».
3. Салдат інжынерных войск у Францыі, Англіі, Германіі і да пачатку 19 ст. ў Расіі; сапёр.
4. Член дабравольнай дзіцячай камуністычнай арганізацыі. Уступіць у піянеры. □ Пад ім [сцягам] піянеры Прыходзяць на зборы. Пры ім, на бязмежным савецкім прасторы, Заўсёды стаіць Каравул ганаровы.Глебка.
[Ад фр. pionnier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́ЛІЯ Дзмітрый Іосіфавіч
(21.2.1874, в. Уарча, Абхазія — 7.4.1960),
абхазскі пісьменнік. Зачынальнікабх. л-ры. Нар. паэт Абхазіі (1937). Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў г. Горы. Настаўнічаў, выкладаў абх. мову ў Тбіліскім ун-це (1924—26). У 1892 склаў абх. азбуку (з К.Д.Мачаварыяні). Рэдактар першай абх. газеты «Апсны» («Абхазія», 1919—20). У 1921 стварыў і ўзначаліў першую абх.тэатр. трупу. Першы паэт. зборнік выдаў у 1912. У яго творах — гіст. мінулае і сучаснае роднага краю (навела «Пад чужым небам», 1919; паэмы «Песня пра Абхазію», 1940; «Восень у вёсцы», 1946; раман «Камачыч», 1940; драма «Прывіды», 1946, і інш.). Аўтар даследаванняў па гісторыі, фальклоры, мове і этнаграфіі («Гісторыя Абхазіі», т. 1, 1925, і інш.), тэрміналагічнага слоўніка па л-ры і мовазнаўстве, падручнікаў і хрэстаматый. Перакл. на абх. мову творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, І.Чаўчавадзе, Ш.Руставелі («Віцязь у тыгравай шкуры»), «Слова пра паход Ігаравы». На бел. мову асобныя творы Гулія пераклалі А.Бачыла, І.Калеснік, У.Паўлаў.
Тв.:
Рус.пер. — Соч. Т. 1—4. М., 1974—76.
Літ.:
Гулиа Г. Дмитрий Гулиа: Повесть о моем отце. М., 1962.