за́цемак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́цемак за́цемкі
Р. за́цемку за́цемкаў
Д. за́цемку за́цемкам
В. за́цемак за́цемкі
Т. за́цемкам за́цемкамі
М. за́цемку за́цемках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́цемак, -мку м., разг., см. пры́цемак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́цемак, ‑мку, м.

Зацененае, слаба асветленае месца. Пеця садзіўся дзе-небудзь у зацемку і марыў. Карпюк. [Андрэй Данілавіч] падняўся з канапкі, у якой грымнулі і заспявалі спружыны, і патупаў у прахалодныя зацемкі сенцаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́цемка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́цемка за́цемкі
Р. за́цемкі за́цемак
Д. за́цемцы за́цемкам
В. за́цемку за́цемкі
Т. за́цемкай
за́цемкаю
за́цемкамі
М. за́цемцы за́цемках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́сень

1. Зацененае, цяністае месца пад каронамі дрэў (БРС). Тое ж за́сьва, за́цемак, за́сценне (Слаўг.), за́цень (БРС), за́цён (Стаўбц.), засіна (Віц. Нік. 1895), за́сцень (Нас.).

2. Цень (Беш. Касп.). Тое ж за́сінка (Сен. Касп.), зацяня́нне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)