Заце́й, заце́ў ’падахвочванне’ (Нас.). Рус. затея, уст. затей, пск., смал. затев, укр. затія, уст. затіва (Грынч.). Ст.-рус. затѣи, затѣя (XVII ст.). Утворана бязафіксным шляхам у ст.-рус. ад затѣяти, затѣвати (XVI, XVII стст.), прэфіксальнага да *тѣвати (параўн. выцяваць ’выдумляць’, выцяванне ’выдумка’, Нас.). Корань параўноўваюць з таіць (гл.) са зменай aiě (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 2, 7–8) з лат. tĩtît ’злаваць, раздражняць’, tĩtinât ’тс’ (Мюленбах-Эндзелін, IV, 207–208; Фасмер, 2, 82) ці разглядаюць як пераафармленне дѣяти (Гараеў, 114; КЭСРЯ, 159). Першая гіпотэза здаецца больш пераканаўчай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўце́йкам (невцёйком) ’нечакана; ненарокам’ (Нас.), ’ненарошна, выпадкова’ (Грыг.). Ад пяў цесць ’не паспяваць’ (Нас.), паводле Насовіча (там жа), ад «неўжывальн. цесць ’чакаць, мець надзею’, што выступае толькі ў саставе складаных дзеясловаў». Гл. зацей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтейнечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)