зацвярдзе́нне, -я, н.

1. гл. цвярдзець.

2. Хваравітае ўшчыльненне мышачнай тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацвярдзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зацвярдзе́нне зацвярдзе́нні
Р. зацвярдзе́ння зацвярдзе́нняў
Д. зацвярдзе́нню зацвярдзе́нням
В. зацвярдзе́нне зацвярдзе́нні
Т. зацвярдзе́ннем зацвярдзе́ннямі
М. зацвярдзе́нні зацвярдзе́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зацвярдзе́нне ср.

1. затверде́ние, отверде́ние; уплотне́ние;

2. мед. уплотне́ние;

з. тка́нак — уплотне́ние тка́ней

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацвярдзе́нне, ‑я, н.

1. Стан паводле знач. дзеясл. зацвярдзець.

2. У медыцыне — зацвярдзелы ўчастак жывой тканкі; пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацвярдзе́нне н. Verhärtung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цвярдзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, цвярдзейшым.

Ад холаду зямля пачала ц.

2. перан. Станавіцца непахісным, мужным, вынослівым.

З гадамі хлопец цвярдзеў і мужнеў.

|| зак. сцвярдзе́ць, -дзе́е (да 1 знач.) і зацвярдзе́ць, -дзе́е; наз. зацвярдзе́нне, -я, н.

|| наз. цвярдзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затверде́ние зацвярдзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

condensation [ˌkɒndenˈseɪʃn] n. кандэнса́цыя; зацвярдзе́нне; згушчэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разасса́ць, -ссу́, -ссе́ш, -ссе́; -ссём, -ссяце́, -ссу́ць; -ссі́; -сса́ны; зак., што.

Прымусіць разассацца.

Кампрэсамі р. зацвярдзенне.

|| незак. рассыса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эрэ́кцыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі — набуханне і зацвярдзенне мужчынскага палавога члена пры палавой узбуджанасці.

[Ад лац. erectio]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)