Заходнеславянскія мовы 8/521

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заходнеславя́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заходнеславя́нскі заходнеславя́нская заходнеславя́нскае заходнеславя́нскія
Р. заходнеславя́нскага заходнеславя́нскай
заходнеславя́нскае
заходнеславя́нскага заходнеславя́нскіх
Д. заходнеславя́нскаму заходнеславя́нскай заходнеславя́нскаму заходнеславя́нскім
В. заходнеславя́нскі (неадуш.)
заходнеславя́нскага (адуш.)
заходнеславя́нскую заходнеславя́нскае заходнеславя́нскія (неадуш.)
заходнеславя́нскіх (адуш.)
Т. заходнеславя́нскім заходнеславя́нскай
заходнеславя́нскаю
заходнеславя́нскім заходнеславя́нскімі
М. заходнеславя́нскім заходнеславя́нскай заходнеславя́нскім заходнеславя́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

склаве́ны, ‑аў.

Гіст. Старажытныя заходнеславянскія плямёны, якія паходзілі ад венедаў і насялялі тэрыторыю па поўнач ад сярэдняга і ніжняга Дуная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кінжа́л ’калючая зброя’ (ТСБМ). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 3, 1958, 9. 26) мяркуе аб кумык. кынджал як першакрыніцы для рус. кинжал, з якой у іншыя ўсходнеславянскія мовы і адтуль у заходнеславянскія (параўн. Трубачоў, Дополн., 2, 234; ЕСУМ, 2, 433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кутня́ ’шум, разгул’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кутить ’гуляць’. Заходнеславянскія адпаведнасці да рускага слова семантычна далёкія. У рус. літ. мову слова трапіла з паўн.-рус. гаворак. У XVIII ст. і адсюль распаўсюдзілася на сумежную тэрыторыю (гл. Вінаградаў, Этимология–1966, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісе́ль ’кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах., Кліх, Вешт., Нар. сл., Сержп. Пр., Яшк., Яруш.). Гл. кіслы, кіснуць. Укр. кисіль, рус. кисель ’тс’. Суфіксацыя на ‑ель (як у качэль ад качаць) да ‑кісаць (у раскісаць). Заходнеславянскія формы і ў першую чаргу польскія ўсходнеславянскага паходжання (Слаўскі, 2, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел. снадный ‘зручны, выгадны, лёгкі’, дыял. укр. сна́дний ‘лёгкі, падатлівы, шчодры’, рус. смал. сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск. snadny ‘лёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл. *snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карава́й ’рытуальны вясельны хлеб’, укр. коровай ’тс’, рус. коровай ’тс’, балг. кравай ’тс’, серб.-харв. кра̀ва̑ј ’тс’, славен. kravâj ’тс’ (заходнеславянскія паралелі адсутнічаюць). Аб фальклорных даных гл. Іванаў-Тапароў, Иссл., 243 і наст. Традыцыйна каравай разглядаецца як «бык-жаніх» («каравай — карова»), каравай — варапай ’выкрадальнік нявесты’ ў адпаведнасці з абрадам «умыкання». Словаўтваральная мадэль выкарыстоўвае фармант ‑ějь/‑(j)ajь (Ваян, Gram. comp. IV, 532; SP, 1, 88). Параўн. літ. vasarà ’лета’, vasarójis ’яравы хлеб’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́бы толькі мн. л., экспр. ’добрае, святочнае адзенне’ (драг., З нар. сл.), параўн. ст.-бел. роубие альбо хоусты (XV ст., Карскі 2–3, 23). Рус. руб, ру́ба ’грубае адзенне, лахманы’, н.-луж. rub ’адзенне, саван’, серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, балг. ру́ба ’тс’. Усходне- і заходнеславянскія словы традыцыйна ўзводзяць да прасл. *rǫbъ, rǫbiti (Фасмер, 3, 510; Чарных, 2, 125), гл. руб. Балгарскае слова лічаць запазычаннем праз тур. ruba ’адзенне’ з іт. roba ’тс’, якое са ст.-в.-ням. і ст.-н.-ням. roub ’здабыча’, ням. Raub ’грабеж’. Адтуль жа і серб.-харв. ру̏ба ’адзенне’, рум. rubă ’лахман’, алб. rub ’ручнік’ (БЕР, 6, 331–332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вожка, вожкі ’лейцы’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Янк. I, Янк. II, Юрч., Бір. Дзярж., Др.-Падб., Мядзв., Маш., Маслен., Мат. Гом., З нар. сл.). Рус. вожжа́, во́жжи, укр. ві́жка, польск. дыял. wodze ’вузда’, славен. vȏjka, славац. vodzka. Большасць даследчыкаў як зыходную аднаўляюць форму *vodi̯a (ад voditi) (Праабражэнскі, 1, 90; Фасмер, 1, 332; Махэк₂, 572; Брукнер, 629; Міклашыч, 376). Параўн. таксама літ. vãdžios ’лейцы, павады’, лат. važa ’павадок, ланцуг’ < vadît ’вясці’ (Фрэнкель, 1126). У гэтым выпадку беларуская форма рэканструюецца, як *vod‑i̯‑ka. Грот (Філал. раз., 2, 424) узводзіць гэта слова да вазіць, вязу, але гэтаму супярэчаць заходнеславянскія і славенская формы. У рус. мове застаецца нявытлумачаным ‑жж‑; падрабязна гл. Фасмер, 1, 332; КЭС, 63; Шанскі, 1, В, 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)