заходнееўрапе́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заходнееўрапе́йскі заходнееўрапе́йская заходнееўрапе́йскае заходнееўрапе́йскія
Р. заходнееўрапе́йскага заходнееўрапе́йскай
заходнееўрапе́йскае
заходнееўрапе́йскага заходнееўрапе́йскіх
Д. заходнееўрапе́йскаму заходнееўрапе́йскай заходнееўрапе́йскаму заходнееўрапе́йскім
В. заходнееўрапе́йскі (неадуш.)
заходнееўрапе́йскага (адуш.)
заходнееўрапе́йскую заходнееўрапе́йскае заходнееўрапе́йскія (неадуш.)
заходнееўрапе́йскіх (адуш.)
Т. заходнееўрапе́йскім заходнееўрапе́йскай
заходнееўрапе́йскаю
заходнееўрапе́йскім заходнееўрапе́йскімі
М. заходнееўрапе́йскім заходнееўрапе́йскай заходнееўрапе́йскім заходнееўрапе́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заходнееўрапе́йскі wésteuropäisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Заходнееўрапейскі саюз 2/283, 292, 408, 608; 4/528; 8/296, 297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХОДНЕЕЎРАПЕ́ЙСКІ САЮ́З (ЗЕС),

ваенна-палітычная арганізацыя еўрап. краін. Створаны ў маі 1955 паводле Парыжскіх пагадненняў 1954 шляхам рэарганізацыі Заходняга Саюза (Нідэрланды, Бельгія, Францыя, Вялікабрытанія, Люксембург), заснаванага ў 1948 у Бруселі і далучэння да яго Італіі і ФРГ. Акрамя пералічаных краін чл. ЗЕС з’яўляюцца Іспанія і Партугалія (з 1990), Грэцыя (з 1995); Ісландыя, Нарвегія і Турцыя — асацыіраваныя чл.; Балгарыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Румынія, Польшча, Славакія, Чэхія, Эстонія і Украіна маюць статус асацыіраваных партнёраў; Аўстрыя, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Швецыя — назіральнікі. Мэта ЗЕС — развіццё еўрап. міжурадавага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Штаб-кватэра з 1993 у Бруселі. Вышэйшы орган — Савет міністраў, які збіраецца адзін раз у 6 месяцаў. 2 разы ў год у Парыжы збіраецца Парламенцкая асамблея ЗЕС. Ген. сакратар узначальвае выканаўчыя органы — Пастаянны савет і сакратарыят. Саюз мае ў сваім непасрэдным падпарадкаванні шматнац. вайск. фарміраванні. Першая сумесная аперацыя сіл ЗЕС — размініраванне Персідскага зал. ў 1987. Пад эгідай ЗЕС у 1994 праводзіліся аперацыі ў б. Югаславіі (па паліт.-эканам. блакадзе Сербіі і інш.) у адпаведнасці з рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН.

В.​Г.​Калеснік.

т. 7, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

западноевропе́йский заходнееўрапе́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zachodnioeuropejski

заходнееўрапейскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wésteuropäisch a заходнееўрапе́йскі;

~e Zeit заходнееўрапе́йскі час (па Грынвічу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

захо́дніцтва, ‑а, н.

Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

WEU = Westeuropäische Union – Заходнееўрапейскі саюз

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск. wiola ’тс’ < іт. viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)