захаце́ць, -хачу́, -хо́чаш, -хо́ча; -хаці́; зак., чаго, з інф. і са злуч. «каб».

Пачаць хацець.

З. малака.

З. есці.

Захацела, каб дачка прыехала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захаце́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захачу́ захо́чам
2-я ас. захо́чаш захо́чаце
3-я ас. захо́ча захо́чуць
Прошлы час
м. захаце́ў захаце́лі
ж. захаце́ла
н. захаце́ла
Загадны лад
2-я ас. захаці́ захаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час захаце́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захаце́ць сов. захоте́ть, пожела́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захаце́ць, ‑хачу, ‑хочаш, ‑хоча; зак., чаго і з інф.

Адчуць ахвоту да чаго‑н.; пажадаць. — Мяне ніхто не можа прымусіць, калі я гэтага не захачу сам, — чаканячы кожнае слова, прамовіў Ваханаў. Колас. Так расхвалілі гэту кнігу, што я захацеў пачытаць яе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захаце́ць wllen vt; den Wunsch bekmmem*, etw. zu tun*; Lust bekmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прагалада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Адчуць голад, захацець есці.

За дзень прагаладаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захоте́ть сов. захаце́ць, зажада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схаце́ць, схачу́, схо́чаш, схо́ча; схаці́; зак. (разм.).

Выявіць ахвоту; захацець.

Не с. пайсці ў грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возжела́ть сов., уст. зажада́ць, захаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго і з інф.

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

З. ісці ў грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)