НЕПРАДУКЦЬІЙНЫЯ ЗАТРА́ТЫ,

залішнія затраты, выкліканыя безгаспадарчасцю, недастаткова зладжанай працай, недахопамі кіравання вытв-сцю. Да іх адносяцца: штрафы (у т.л. за парушэнне ўмоў перавозак), пені, няўстойка за несвоечасовую аплату рахункаў пастаўшчыкоў, нястачы і страты ад псавання мат. каштоўнасцей і інш. Н.з. не плануюцца і іх сума з’яўляецца перарасходам супраць планавага сабекошту. Ліквідацыя Н.з. — важны фактар зніжэння сабекошту.

т. 11, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСНАВА́ЛЬНІЦКІЯ ЗАТРА́ТЫ,

расходы прадпрымальніка, звязаныя з заснаваннем і арганізацыяй прадпрыемства, набыццём асн. сродкаў для яго функцыянавання. Уключаюць расходы на заснаванне, рэгістрацыю кампаніі (атрыманне ліцэнзіі, расходы на падпіску і размеркаванне каштоўных папер, адкрыццё рахунку) і «першасныя» затраты, г. зн. расходы, неабходныя для таго, каб пачаць работу прадпрыемства (рэклама, маркетынгавыя даследаванні); расходы на павелічэнне акц. капіталу — на эмісію аблігацый, прэміі па аблігацыях, набыццё нерухомасці. З.з. павінны быць пакрыты ў як мага больш кароткі тэрмін, яны не ўлічваюцца як актывы кампаніі і не прымаюцца ў разлік пры яе лігаідацыі.

т. 6, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

затра́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. затра́та затра́ты
Р. затра́ты затра́т
Д. затра́це затра́там
В. затра́ту затра́ты
Т. затра́тай
затра́таю
затра́тамі
М. затра́це затра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

затра́та, ‑ы, ДМ ‑траце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрачваць — затраціць.

2. звычайна мн. (затра́ты, ‑трат). Тое, што затрачана; расходы, выдаткі. Затраты на абсталяванне. Знізіць затраты. □ — Прадбачацца вялікія затраты для ўмацавання гаспадаркі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаёмкі, -ая, -ае.

Які патрабуе вялікай затраты працы.

Лён — працаёмкая культура.

|| наз. працаёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталаўклада́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і пашырэнне дзеючых асноўных фондаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выда́ткі, -аў, адз. выда́так, -тку, м.

Затраты на што-н., расходная сума.

В. вытворчасці.

Прыбытак і в. бюджэту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратра́ціцца, -тра́чуся, -тра́цішся, -тра́ціцца; зак.

Зрабіць вялікія затраты, расходы.

П. на рамонт кватэры.

|| незак. пратра́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

labour-saving [ˈleɪbəˌseɪvɪŋ] adj. які́ зберагае/экано́міць вялі́кія затра́ты пра́цы;

a laboursaving device/gadget прыла́да/інструме́нт, які́ зберагае затра́ты пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

затра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

1. гл. затраціць.

2. звычайна мн. Тое, што затрачана, выдаткавана.

Непрадукцыйныя затраты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)