засы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.

З. роў.

2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.

З. стол мукой.

З. пытаннямі (перан.).

3. што і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. засыпа́нне, -я, н. і засы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засыпа́ць гл. заспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засы́плю засы́плем
2-я ас. засы́плеш засы́плеце
3-я ас. засы́пле засы́плюць
Прошлы час
м. засы́паў засы́палі
ж. засы́пала
н. засы́пала
Загадны лад
2-я ас. засы́п засы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час засы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засыпа́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. засыпа́ю засыпа́ем
2-я ас. засыпа́еш засыпа́еце
3-я ас. засыпа́е засыпа́юць
Прошлы час
м. засыпа́ў засыпа́лі
ж. засыпа́ла
н. засыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. засыпа́й засыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час засыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засыпа́ць I несов., в разн. знач. засыпа́ть; (заметать снегом, песком и т.п. — ещё) заноси́ть; см. засы́паць

засыпа́ць II несов. (просыпаться позже, чем нужно) просыпа́ть; см. заспа́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засы́паць 1, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Запоўніць, закідаць да верху чым‑н. сыпкім. Засыпаць роў. □ Жораў ішоў за труною Міхася, а потым, калі засыпалі магілу, узняўся і паляцеў. Брыль.

2. Пакрыць слоем чаго‑н. сыпкага. Забілі дзве палі, палажылі бервяно, пакідалі каля яго камення і засыпалі жвірам, каб вада не размывала плаціны. Пальчэўскі. / у безас. ужыв. За адну ноч ваенны гарадок засынала чыстым мяккім снегам. Хомчанка.

3. і чаго. Насыпаць, усыпаць куды‑н. Засыпаць зерне ў млынавы кош. Засыпаць крупы ў гаршчок. □ Язэп засыпаў каню аўса і вярнуўся ў кватэру. Бядуля.

4. перан.; чым. Накіраваць што‑н. у вялікай колькасці каму‑н. [Хлопцы] адразу ж засыпалі дзядзьку Тамаша пытаннямі: «А гэта што? А для чаго?» Якімовіч. — Залатыя ў Анюты сыны! Прыехалі — матку падарункамі засыпалі. Дварок ёй дагледзелі, дроў навазілі. Ракітны.

•••

Засыпаць насенныя фонды — падрыхтаваць патрэбную колькасць насення для пасеву.

засы́паць 2, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

Пачаць сыпаць (у 4, 6 знач.).

засыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да засы́паць ​1.

засыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да заспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засыпа́ць, засыпаць

1. (яму і г. д.) zschütten vt, uffüllen vt;

2. (пакрыць слоем) überschǘtten vt; перан тс überhä́ufen vt;

засыпа́ць падару́нкамі mit Geschnken überschǘtten;

засыпа́ць пыта́ннямі mit Frgen bestürmen;

3. (корму жывёле) hnschütten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; -па́ны; зак.

1. Прачнуцца пазней, чым трэба, праспаць.

Сёння трохі заспаў.

2. што. Доўга сплючы, пазбавіць свежасці (разм.).

З. твар.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засы́пать сов., в разн. знач. засы́паць;

засы́пать вопро́сами засы́паць пыта́ннямі;

засы́пать овса́ засы́паць аўса́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)