за́сціць, за́шчу, за́сціш, за́сціць; незак., што і без дап. (разм.).

Засланяць, загароджваць (святло), перашкаджаць добра бачыць.

Адыдзі ад святла, бо засціш.

Слёзы засцяць вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́сціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. за́шчу за́сцім
2-я ас. за́сціш за́сціце
3-я ас. за́сціць за́сцяць
Прошлы час
м. за́сціў за́сцілі
ж. за́сціла
н. за́сціла
Загадны лад
2-я ас. за́сці за́сціце
Дзеепрыслоўе
цяп. час за́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́сціць несов., разг.

1. за́стить;

2. перен. тума́нить;

слёзы за́сцяць во́чы — слёзы тума́нят глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́сціць, зашчу, засціш, засціць; незак., каго-што.

Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром. Галавач. [Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба. Лынькоў. // перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць. Вітка. Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла? Дзяргай.

•••

Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

За́сціць ’затуляць, засланяць’. Рус. за́стить, укр. за́стити, за́стувати ’тс’. Параўн. чэш. zastíniti, славац. zastíeniť. Ст.-рус. застѣнити ’загарадзіць’. Магчыма, ператварэнне застѣнити (Праабражэнскі, 1, 243; Фасмер, 2, 81); Развадоўскі (1, 243, Зб. Ягічу, 309) удакладніў: засціць < zastьniti; Шанскі (2, З, 65) як другаснае ад застень ’той хто залежыць’ < ’цень’. Аднак і zastěnь, stěnь ’цень’ не маюць дакладнай этымалогіі. Апрача літ-ры, указанай у Шанскага, Фасмера, гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Из истории, 237–238), які звязвае гэта слова з *stьg‑ (гл. сцёжка), стѣна; Махэк₂, 578 (stín) з sěnь, těnь (гл. сенцы, цень); Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 299; Эндзелін, Darbu, III, 2, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́стить несов., прост. за́сціць, засланя́ць;

за́стить глаза́ за́сціць во́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zakrzepnąć

зак.

1. засціць;

2. запячыся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Тымэ́рава, тымэ́рова ‘цемната’ (брэсц.), тэмра́ва ‘тс’ (брэсц., драг., стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Параўн. укр. те́мрява, рус. курск. те́мрива і те́мриво, славац. temrava ‘тс’. Узыходзяць да прасл. *tьmьr‑, роднаснага ст.-інд. tamrás ‘які засціць, робіць цёмным’, ст.-в.-ням. dëmar ‘цемра, змрок’ (Фасмер, 4, 41; Брукнер, 65; ЕСУМ, 5, 544). Гл. цемра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым і пад.). Дым туманіць далягляд. // Засціць што‑н. чым‑н. Часамі пастушкі .. туманілі неба дымам сухога [бульбоўніку]. Чорны.

2. Завалакаць (вочы), перашкаджаць добра бачыць. [Антосіха] глядзіць на сваіх кватарантаў, і вочы яе туманяць слёзы. Кулакоўскі. // перан. Засціць (свядомасць, думкі); пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць. Хмель помсты туманіў .. [Соміку] свядомасць. Крапіва. Скрыпелі да болю зубы, скрыпелі масніцы, злосць туманіла розум. Шашкоў. Усё цела .. [Яўхіма] поўнілася нецярплівай, гарачай прагай, якая ап’яняла, паліла, туманіла развагу. Мележ. // Разм. Рабіць няясным, незразумелым, блытаць. [Антон:] — Ведаеш, брыгадзір, давай на чыстату. Выкладвай, як яно было... І не тумань мне галавы! Савіцкі. І Змітрок не заходзіць. Яшчэ туманіць, што па справах да старасты. Разам на полі — не могуць дамовіцца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shade2 [ʃeɪd] v.

1. засланя́ць (ад святла), зацямня́ць, за́сціць

2. штрыхава́ць, тушава́ць;

sha ded areas on the map заштрыхава́ныя ме́сцы на ма́пе

3. (into) непрыкме́тна перахо́дзіць (з аднаго адцення ў іншае, з аднаго стану ў іншы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)