засумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; зак.

Пачаць сумаваць.

Хлопчык засумаваў па бабулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засумава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засуму́ю засуму́ем
2-я ас. засуму́еш засуму́еце
3-я ас. засуму́е засуму́юць
Прошлы час
м. засумава́ў засумава́лі
ж. засумава́ла
н. засумава́ла
Загадны лад
2-я ас. засуму́й засуму́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час засумава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засумава́ць сов.

1. загрусти́ть, взгрустну́ть; затоскова́ть; приуны́ть;

2. (па кім, чым, аб кім, чым) заскуча́ть (по ком, чём, по кому, чему), затоскова́ть (по ком, чём, по кому, чему), загрусти́ть (по ком, чём, по кому, чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., па кім-чым і без дап.

Пачаць сумаваць. // Зрабіцца сумным, занудзіцца без каго‑, чаго‑н., замаркоціцца па кім‑, чым‑н. Дзень быў цёплы, вясновы. Адзін з такіх, калі вельмі цягне на сонца, па якім засумаваў за зіму. Карпаў. / у перан. ужыв. [Лукаш] вярнуўся з вайны, вярнуўся з думкамі толькі аб працы, па якой зусім занудзілася душа, засумавалі рукі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засумава́ць Shnsucht bekmmen*; trurig wrden;

засумава́ць па радзі́ме Himweh bekmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зажуры́цца, -уру́ся, -у́рышся, -у́рыцца; зак. (разм.).

Засумаваць, замаркоціцца; пачаць журыцца.

Зажурыўся хлопец па доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занудзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак., па кім-чым і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родным доме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стоскова́ться сов. знудзі́цца, засумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмуці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родных.

З. ад гора.

|| незак. засмуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. засмучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затоскова́ть сов. затужы́ць; зану́дзіцца, засумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)