Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
засто́ллеср., разг. засто́лье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засто́лле, ‑я, н.
1.Разм. Месца за сталом, вакол стала. Чачык кіўнуў ад парога ў знак прывітання, накіраваўся да застолля і сеў на другі край лавы, на якой сядзеў і Нетра.Пташнікаў.Гаспадыня падняла на ногі ўсіх сваіх кватарантаў. Людзей набралася поўнае застолле.Гаўрылкін.// Усе тыя, хто сядзіць за сталом. Агрыпіна, седзячы побач з Малашкіным, адчувала настроі свайго застолля.Пестрак.Гамоніць застолле, Мацнее гаворка.Гілевіч.
2. Святочнае частаванне, бяседа. Застолле было не вельмі раскошнае, але шчырае, па-сапраўднаму вясёлае.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́ллен. Tíschgesellschaft f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Táfelrundef -, -n бясе́да, кампа́нія, засто́лле
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
засто́ліца, ‑ы, ж.
Абл. Тое, што і застолле (у 2 знач.). Зазвінелі чаркі, забразгаў посуд. Застоліца загаманіла, зашумела.Хадкевіч.Дуняха, сціплая і ціхмяная, адмовілася верхаводзіць застоліцай.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нава́лам, прысл.
1. Без парадку, кучай. У куце навалам ляжалі вінтоўкі.Новікаў.Узбоч дарогі, што аднекуль з-за пакрыўленых, замшэлых хмызоў падступала да аэрадрома, навалам ляжала вялікае каменне.М. Стральцоў.
2.Разм. Натоўпам, вялікай масай. [На левым флангу] былі лепшыя падыходы для немцаў, дык яны лезлі на партызанскія пазіцыі навалам.Кулакоўскі.
3.Разм. У вялікай колькасці. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́шнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць пышнага (у 1 знач.). Альбіна заспяшалася апранацца і ўжо на беразе вельмі ж пільна глядзела на Галю. І, мабыць, зайздросціла пругкасці яе маладога цела, прыгажосці яе твару, пышнасці яе светлых валасоў.Сабаленка.
2. Раскоша. Пан Вашамірскі рыхтаваўся да Новага года і з усёй пышнасцю ўпрыгожваў палац, застолле.Кучар.У крэпасці быў прасторны мураваны храм, пабудаваны «з вялікай пышнасцю».«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ЖАНІ́ЦЬБА ЦЯРЭ́ШКІ», традыцыйнае гульнявое прадстаўленне «вяселля для ўсіх», прымеркаванае да Каляд. Паводле характару адпавядае карнавалізавана-гульнявым звычаям (з абрадавым травесці), уласцівым культуры многіх еўрап. народаў. Пашырана на Бел. Паазер’і. Адлюстроўвае настрой калядных святкаванняў як «крывых вечароў» (з амбівалентнасцю дзеянняў «шыварат-навыварат»). Уключае некалькі этапаў: выбар са старэйшых удзельнікаў «бацькі» і «маці», якія потым «дабіраюць» і «жэняць» пары, «прыпяваюць» іх адзін да аднаго («Ай, роўная парачка — ім гарэлкі чарачка») і «скручваюць» у танцы (часцей «Лявоніха»); пачарговае «пералоўліванне» «маладых», агульнае застолле з песнямі і танцамі. Скразным элементам, які цэментуе ўсю гульню, з’яўляюцца рытуальныя «цярэшкінскія песні» з адметнай тыповай рытмаформулай. Разнастайныя тэксты «Ж.Ц.» амбівалентна пераафарбоўваюць драматызм сапраўднага вяселля ў гумарыстычным (часам гратэскавым) плане («Дзед бабу — чабок на дно, а мне, дзед, і тут ладно»). Умоўнасць «несапраўднага» гульнявога вяселля адзначана і ў «цярэшкінскіх песнях» («Мне з табой не век векаваць — адну ночаньку пагуляць»).