засто́йная гіпертаніямед. Stáuungshypertonie f -, -n;
засто́йнае паветра Tótluft f -, -lüfte
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
засто́й, -ю, м.
1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.
З. крыві ў лёгкіх.
З. у правах.
Плацяжы знаходзяцца ў застоі.
2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.
З. эканомікі.
З. у духоўным развіцці.
|| прым.засто́йны, -ая, -ае.
Застойная вада.
З. перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Застойны сасок (хвароба вока) 2/630
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
засто́йныйзасто́йны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
stagnant
[ˈstægnənt]
adj.
1) засто́йны
2) за́тхлы
3) Figur. ле́ны, вя́лы; тупы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
САРГА́САВА МО́РА (Sargasso Sea). У цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна. Абмывае ўсх. берагі Канады, ЗША, Кубы. Пл. 6—7 млн.км² (межы ўмоўныя і зменлівыя ў выніку сезонных перамяшчэнняў цячэнняў). Глыб. да 7110 м. Назва ад скопішчаў плаваючых саргасавых водарасцей, вял. колькасць якіх звязана з наяўнасцю ў С.м. зоны сыходжання паверхневых цячэнняў. У С.м. размешчаны Бермудскія а-вы. Уяўляе сабой застойны цэнтр асім. замкнутай антыцыкланічнай цыркуляцыі, тыповай для субтрапічных мораў, паміж цячэннямі Гальфстрым, Канарскім, Паўн.Атлантычным і Паўн. Пасатным. Т-ра вады на паверхні 18—23 °C зімой, 26—28 °C летам. Салёнасць 36,5—37‰. Багаты жывёльны свет: свабоднаплаваючыя — макрэлевыя, лятучыя рыбы, марскія іголкі, крабы, марскія чарапахі і інш.; прымацаваныя да водарасцей — актыніі, імшанкі і інш.