засмя́гнуць, -ну, -неш, -не; засмя́г, -гла; -ні; зак.

Тое, што і засмагнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмя́гнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засмя́гну засмя́гнем
2-я ас. засмя́гнеш засмя́гнеце
3-я ас. засмя́гне засмя́гнуць
Прошлы час
м. засмя́г засмя́глі
ж. засмя́гла
н. засмя́гла
Загадны лад
2-я ас. засмя́гні засмя́гніце
Дзеепрыслоўе
прош. час засмя́гшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засмя́гнуць сов. вы́сохнуть, пересо́хнуть; (о губах — ещё) запе́чься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмя́гнуць і засма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Звяць, засохнуць ад недахопу вільгаці. — Дзякаваць богу, дачакаліся, а то ж усё засмягла, лён аж пакруціўся, — радавалася гаспадыня першаму чэрвеньскаму дажджу. Грахоўскі.

2. Высахнуць, перасохнуць (пра губы, рот). [Хвошч] цяжка, з надрывам соп.., бо не было як дыхаць — у роце ўсё засмягла. Лупсякоў. Засмаглі вусны, і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засма́гнуць,

гл. засмягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засма́гнуць сов., см. засмя́гнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́чься в разн. знач. запячы́ся, мног. пазапяка́цца; (о губах — ещё) пасмя́гнуць, пасма́гнуць, засмя́гнуць, засма́гнуць, сасмя́гнуць, сасма́гнуць;

хлеб запёкся хлеб запёкся;

кровь запекла́сь кроў запякла́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)