засме́чванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. засме́чванне
Р. засме́чвання
Д. засме́чванню
В. засме́чванне
Т. засме́чваннем
М. засме́чванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засме́чванне ср. засоре́ние заму́соривание; см. засме́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засме́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засмечваць — засмеціць і стан паводле знач. дзеясл. засмечвацца — засмеціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засме́чванне н. Vernreinigung f -, -en; Vernkrautung f - (пасеваў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stoppage [ˈstɒpɪdʒ] n.

1. спыне́нне (працы), прасто́й

2. перашко́да, зато́р (руху)

3. pl. stoppages вы́лік; затры́мка (зарплаты)

4. med. засме́чванне (страўніка)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zanieczyszczenie

н. забруджванне; засмечванне;

zanieczyszczenie powietrza (rzek) — забруджванне паветра (рэк)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

засоре́ние засме́чванне, -ння ср.; (загрязнение) забру́джванне, -ння ср.; (забивание) забіва́нне, -ння ср.; (глаз) запару́шванне, -ння ср.; (желудка) засарэ́нне, -ння ср.; см. засоря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГІДРАЛАГІ́ЧНЫЯ ПО́МНІКІ ПРЫРО́ДЫ,

гідралагічныя аб’екты натуральнага або штучнага паходжання, каштоўныя ў экалагічных, навуковых, эстэтычных, гісторыка-культурных адносінах. Да гідралагічных помнікаў прыроды могуць належаць азёры, балоты, вадасховішчы, сажалкі, участкі рэк з поймамі, старых каналаў, крыніцы. На Беларусі (на 1.1.1997) 2 помнікі рэсп. значэння (Палыкавіцкая крыніца ў Магілёўскім і Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл.) і 41 мясц. значэння, з іх 19 у Мінскай, 14 у Магілёўскай і 8 у Віцебскай абл. На іх тэр. ўстаноўлены асобы рэжым аховы і выкарыстання: забаронены меліярац. работы, змяненне рэчышчаў, парушэнні берагоў і поймы, знішчэнне берагаахоўнай воднай і балотнай расліннасці, скідванне сцёкавых вод, здабыча карысных выкапняў і інш. мерапрыемствы, якія выклікаюць засмечванне, забруджванне, вычарпанне вадаёмаў ці змяненне хім. саставу вод.

П.І.Лабанок.

т. 5, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)