засма́жыць гл. смажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засма́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засма́жу засма́жым
2-я ас. засма́жыш засма́жыце
3-я ас. засма́жыць засма́жаць
Прошлы час
м. засма́жыў засма́жылі
ж. засма́жыла
н. засма́жыла
Загадны лад
2-я ас. засма́ж засма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час засма́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засма́жыць сов. зажа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Прыгатаваць для яды смажаннем. Засмажыць гусака. □ Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., што і без дап.

1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад).

С. каўбасы.

2. безас. Пра сухасць у роце ад смагі.

Смажыць ад салёнага.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паліць (пра сонца).

Сонца смажыць цэлы дзень.

|| зак. засма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.) і сасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. сма́жанне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засма́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засмажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажа́рить сов. (приготовить для еды) спячы́; засма́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

usmażyć

зак.

1. спячы; засмажыць;

2. зварыць (варэнне)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnoutiзасмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Прыгатаваць для яды смажаннем; засмажыць або абсмажыць. Падсмажыць яечню. Падсмажыць каўбасу. Падсмажыць грыбоў. □ Андрэй звяртаўся да дзяўчыны за нарадай, як падсмажыць катлету ці зварыць крупнік. Дуброўскі. [Зося:] — Учарашняя [бульба] асталася яшчэ. Падасце ім. [Бацька:] — Халодную? Вазьмі падсмаж на масле. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)