Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад біць (у 1–3, 10 і 16 знач.).
2.узнач.прым.Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап’ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі.Колас.
3.узнач.прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі.Лынькоў.На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы.Карпюк.
4.узнач.прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі.Місько.
•••
Бітая гадзінагл. гадзіна.
Бітая дарогагл. дарога.
Карта (стаўка) бітагл. карта.
Козыр бітыгл. козыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)