запі́свацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запі́сваюся запі́сваемся
2-я ас. запі́сваешся запі́сваецеся
3-я ас. запі́сваецца запі́сваюцца
Прошлы час
м. запі́сваўся запі́сваліся
ж. запі́свалася
н. запі́свалася
Загадны лад
2-я ас. запі́свайся запі́свайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час запі́сваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запі́свацца несов.

1. в разн. знач. запи́сываться;

2. разг. распи́сываться;

1, 2 см. запі́сваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запісацца.

2. Зал. да запісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіса́цца, запі́свацца sich éinschreiben*, sich éintragen*, sich éinzeichnen (lássen*); sich vóranmelden;

запіса́цца ў бібліятэ́ку sich in der Bibliothek ánmelden;

яна́ запіса́лася да ўрача́ па тэлефо́не sie ist beim Arzt telefónisch ángemeldet [vórgestellt]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запи́сываться

1. запі́свацца;

2. страд. запі́свацца; занато́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СЯ́РГАВА (Särgava) Карл Эрнст (17.4.1868, г.п. Вяндра Пярнускага пав., Эстонія — 12.4.1958),

эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1957). Скончыў Тартускую настаўніцкую семінарыю (1889). Друкаваўся з 1890. Цыкл апавяд. «Язвы» (т. 1—3, 1899—1901) пра жыццё вёскі, аповесць «Асветнік» (1904) пра вясковую інтэлігенцыю. Аўтар аповесцей «Ніколі» (1895), «Няшчасны шчаслівец» (1899), драмы «Кветка папараці» (1920), камедыі «Новы міністр» (1922), гіст. рамана «Пойдзем у горад запісвацца, жыццё сваё палягчаць» (т. 1—2, апубл. 1968).

Тв.:

Рус. пер. — Избр. произв. Таллин, 1956;

Помогите! и другие рассказы. Таллин, 1963.

т. 15, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wpisywać się

незак. упісвацца; запісвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фіксава́цца, ‑суецца; незак.

1. Спец. Замацоўвацца ў адпаведным становішчы. Дэталь фіксуецца.

2. Адзначацца, замацоўвацца, запісвацца (у свядомасці, на паперы і пад.).

3. Сканцэнтроўвацца, з’асяроджвацца.

4. Канчаткова вызначацца, устанаўлівацца.

5. Зал. да фіксаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгістрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Запісвацца, адзначацца з мэтай уліку. Рэгістравацца ў сакратара.

2. Афармляць юрыдычна сваё ўступленне ў шлюб. [Анатоль] не спяшаецца рэгістравацца, адцягвае ўсё з разводам. Пальчэўскі.

3. Зал. да рэгістраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

enrol [ɪnˈrəʊl] v. (in) запі́сваць; запі́свацца; уключа́ць у спіс; рэгістрава́ць; рэгістрава́цца; прыма́ць (у навучальную ўстанову, на курсы і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)