ЗАПІРА́ННЯ СХЕ́МА, антысупадзенняў схема,

электронная прылада дыскрэтнага дзеяння, прынцып работы якой заснаваны на вылучэнні пэўнай групы падзей (з’яўленне эл. імпульсаў, іанізавальных часціц ці інш.) пры ўмове, што хоць адна з іх адбываецца не адначасова з астатнімі. Мае некалькі ўваходаў і адзін выхад; выхадны сігнал выдаецца толькі пры адсутнасці сігналу на адным з уваходаў; напр., пры даследаваннях паглынальных здольнасцей рэчыва да забараняльных уваходаў З.с. далучаюцца лічыльнікі, размешчаныя пасля даследаванага слоя, да астатніх уваходаў — размешчаныя паміж крыніцай выпрамянення і дадзеным слоем. Выхадны сігнал мае інфармацыю толькі аб часціцах, паглынутых у выпрабаваным слоі рэчыва. Выкарыстоўваецца ў ядз. электроніцы, амплітудных аналізатарах, дэшыфратарах, дэкадавальных прыладах і інш.

А.​В.​Берастаў.

т. 6, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

запіра́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. запіра́нне
Р. запіра́ння
Д. запіра́нню
В. запіра́нне
Т. запіра́ннем
М. запіра́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́шчапка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Прыстасаванне для запірання дзвярэй у выглядзе кручка або засаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шта́ба, ‑ы, ж.

Разм. Жалезная паласа для запірання дзвярэй; завала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́саўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -савак, ж.

Рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на засаўку.

|| прым. за́савачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпінгале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Засаўка для запірання створак акон, дзвярэй.

2. Пра дзіця, падлетка, які мае малы рост (разм.).

Ш., а лезе ў дарослую кампанію.

|| прым. шпінгале́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шта́ба

(польск. sztaba, ад ням. Stab)

жалезная паласа для запірання дзвярэй, завала, засаўка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зава́л, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Нагрувашчванне, мноства чаго-н., што перашкаджае праходу, праезду.

Снежны з.

Расчысціць з. на дарозе.

2. -а. Прыстасаванне ў выглядзе жэрдкі для запірання варот, дзвярэй.

|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або жэрдкі для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на замок і завалу.

2. Тое, што і завал (у 1 знач.).

3. перан. Лянівы чалавек, лежабок (разм.).

|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)