запэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае; наз. запэ́ўніванне, -я, н.

|| наз. запэ́ўненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запэ́ўніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запэ́ўню запэ́ўнім
2-я ас. запэ́ўніш запэ́ўніце
3-я ас. запэ́ўніць запэ́ўняць
Прошлы час
м. запэ́ўніў запэ́ўнілі
ж. запэ́ўніла
н. запэ́ўніла
Загадны лад
2-я ас. запэ́ўні запэ́ўніце
Дзеепрыслоўе
прош. час запэ́ўніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запэ́ўніць сов. заве́рить, уве́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго, у чым і са злучн. «што».

Пераканаць у правільнасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Дазвольце запэўніць вас, таварышы, што наша справа калектыўнай гаспадаркі ёсць справа жыццёвая, правільная, а таму ёй належыць будучыня. Колас. — Прывязу лыжы, прывязу абавязкова, — запэўніў бацька, беражліва апускаючы сына на падлогу. Хадкевіч. Дзядзька Карней запэўніў, што асеннімі пасадкамі займацца яшчэ не позна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запэ́ўніваць, запэ́ўніць (у чым-н.) versíchern vt, betéuern vt (каго-н.); überzéugen vt (упэўніць – у чым-н. von D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уве́рить сов. упэ́ўніць, запэ́ўніць; (убедить) перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запэ́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запэўніваць — запэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́даміць

‘запэўніць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заве́дамлю заве́дамім
2-я ас. заве́даміш заве́даміце
3-я ас. заве́даміць заве́дамяць
Прошлы час
м. заве́даміў заве́дамілі
ж. заве́даміла
н. заве́даміла
Загадны лад
2-я ас. заве́дамі заве́даміце
Дзеепрыслоўе
прош. час заве́даміўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заве́рить сов.

1. (уверить) запэ́ўніць;

2. (удостоверить) заве́рыць, засве́дчыць, пасве́дчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)