запрашэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запрашэ́нне запрашэ́нні
Р. запрашэ́ння запрашэ́нняў
Д. запрашэ́нню запрашэ́нням
В. запрашэ́нне запрашэ́нні
Т. запрашэ́ннем запрашэ́ннямі
М. запрашэ́нні запрашэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запрашэ́нне, -я, н.

1. гл. запрасіць.

2. Пісьмо, запіска з просьбай з’явіцца куды-н., прыняць удзел у чым-н.

Разаслаць запрашэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрашэ́нне ср., в разн. знач. приглаше́ние;

з’яві́цца па ~нні — яви́ться по приглаше́нию;

разасла́ць ~нні — разосла́ть приглаше́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).

2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрашэ́нне н. inladung f -, -en; ufforderung f -, -en;

запрашэ́нне на пра́цу Stllenzusage f -, -n;

пасла́ць запрашэ́нне ine Einladung zkommen lssen* [schcken, zsenden*];

на запрашэ́нне auf inladung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запрашэнне; запросіны (разм., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак.

1. каго. Папрасіць прыйсці.

З. у госці.

З. на пасяджэнне.

2. каго. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

З. на працу ў аддзел.

З. кансультанта.

3. што. Назваць высокую цану за што-н.

З. за тавар вельмі дорага.

Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незак. запраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.), запра́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.) і запро́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).

|| наз. запрашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запраша́льны, -ая, -ае.

Які выражае запрашэнне.

З. жэст.

З. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ангажэме́нт, -а, М -нце, м. (уст.).

Запрашэнне артыстаў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

Атрымаць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неаднаразо́вы, -ая, -ае.

Які робіцца або адбываецца не адзін раз.

Неаднаразовае запрашэнне.

Н. чэмпіён.

|| наз. неаднаразо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)