запо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Захавацца ў памяці.

Добра запомнілася.

|| незак. запаміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́мніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запо́мнюся запо́мнімся
2-я ас. запо́мнішся запо́мніцеся
3-я ас. запо́мніцца запо́мняцца
Прошлы час
м. запо́мніўся запо́мніліся
ж. запо́мнілася
н. запо́мнілася
Дзеепрыслоўе
прош. час запо́мніўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запо́мніцца сов. запо́мниться, запечатле́ться;

~ніліся вае́нныя гады́ на ўсё жыццё — запо́мнились (запечатле́лись) вое́нные го́ды на всю жизнь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак., каму.

Захавацца, утрымацца ў чыёй‑н. памяці. На ўсё жыццё запомніўся паэту той дзень, калі ў нумары ад 15 мая 1905 года газета «Северо-Западный край» змясціла яго верш «Мужык». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́мніцца sich (ins Gedächtnis) inprägen, sich ins Gedächtnis ingraben*; im Gedächtnis hften bliben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запомніцца □ урэзацца ў памяць, урэзацца ў памяці, запасці ў памяць, астацца ў памяці, застацца ў памяці, пакінуць след у памяці, асесці ў памяці, улезці ў памяць, упіцца ў памяць, запасці ў душу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запаміна́цца гл. запомніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́мниться запо́мніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запамята́цца сов., разг., см. запо́мніцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запаміна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запомніцца.

2. Зал. да запамінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)