запну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Раптоўна перарваць гаворку, зрабіць запінку.

Два словы сказаў і запнуўся.

|| незак. запіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запну́ся запнё́мся
2-я ас. запне́шся запняце́ся
3-я ас. запне́цца запну́цца
Прошлы час
м. запну́ўся запну́ліся
ж. запну́лася
н. запну́лася
Загадны лад
2-я ас. запні́ся запні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час запну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запну́цца сов. (о речи) запну́ться, замя́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Раптоўна спыніць або запаволіць гаворку. Два словы скажа і запнецца, Бы галава там чым заткнецца. Колас. — Ну вось, я так і знаў... — пачаў і запнуўся Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіна́цца¹ гл. запнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́кнуць

запнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мі́кну мі́кнем
2-я ас. мі́кнеш мі́кнеце
3-я ас. мі́кне мі́кнуць
Прошлы час
м. мі́кнуў мі́кнулі
ж. мі́кнула
н. мі́кнула
Загадны лад
2-я ас. мі́кні мі́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час мі́кнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замя́ться разг. (смутиться) збянтэ́жыцца, суме́цца; (запнуться) запну́цца; (остановиться) спыні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асячы́ся і (радзей) асе́кчыся, асяку́ся, асячэ́шся, асячэ́цца; асячо́мся, асечаце́ся, асяку́цца; асе́кся, -клася; асячы́ся; зак.

1. Нечакана спыніць гаворку, запнуцца.

Яна раптам асеклася, пачырванела.

2. Пацярпець няўдачу ў чым-н.

|| незак. асяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запя́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запну́ся запнё́мся
2-я ас. запне́шся запняце́ся
3-я ас. запне́цца запну́цца
Прошлы час
м. запя́ўся запя́ліся
ж. запя́лася
н. запя́лася
Загадны лад
2-я ас. запні́ся запні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час запя́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запіна́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да запнуцца.

запіна́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запяцца.

2. Зал. да запінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)