заплё́скаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заплё́скаю заплё́скаем
2-я ас. заплё́скаеш заплё́скаеце
3-я ас. заплё́скае заплё́скаюць
Прошлы час
м. заплё́скаў заплё́скалі
ж. заплё́скала
н. заплё́скала
Загадны лад
2-я ас. заплё́скай заплё́скайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заплё́скаўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заплёскаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запырскаць, заплюхаць. А на пліце цяжкой, бетоннай Дождж граззю прозвішчы заплёскаў. Танк.

заплёскаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць плёскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплёскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплёскаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)