запарва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запарву́ запарвё́м
2-я ас. запарве́ш запарвяце́
3-я ас. запарве́ запарву́ць
Прошлы час
м. запарва́ў запарва́лі
ж. запарва́ла
н. запарва́ла
Загадны лад
2-я ас. запарві́ запарві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запарва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запа́рваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запа́рваю запа́рваем
2-я ас. запа́рваеш запа́рваеце
3-я ас. запа́рвае запа́рваюць
Прошлы час
м. запа́рваў запа́рвалі
ж. запа́рвала
н. запа́рвала
Загадны лад
2-я ас. запа́рвай запа́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запа́рваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запарва́ць сов., разг.

1. пойма́ть, захвати́ть;

2. урва́ть, ухвати́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запарыць ​1.

запарва́ць, ‑рву́, ‑рве́ш, ‑рве́; ‑рвём, ‑рвяце́; зак.

Абл.

1. каго. Сустрэўшы, злавіць, захапіць. [Ганна:] Грамадой раз у Сураўцовых казаў, што каб запарваў цябе дзе адну, дык бы адразу канцы табе зрабіў і грэху б не пабаяўся. Крапіва.

2. што. Уварваць, захапіць. Панця стаў пашукваць, дзе б гэта што запарваць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што). Гарачынёй або парачы ў лазні давесці да знямогі (разм.).

2. каго (што). Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай (разм.).

З. каня.

3. што. Апрацаваць парай або абліць варам, пакласці ў кіпень для чаго-н. (спец.).

З. дзежку.

4. што. Заліць варам, каб размякчыць, распарыць (пра сухі корм).

З. мякіну.

|| незак. запа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́рванне, -я, н. (да 3 знач.) і запа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 3 знач.).

|| прым. запа́рачны, -ая, -ае (да 3 знач.) і запа́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запарваць — запарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́ривать несов., в разн. знач. запа́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запарыцца.

2. Зал. да запарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запарваць — запарыць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Тое, што прыгатавана запарваннем. Карміць жывёлу запаркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaparzać

незак. заварваць; запарваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)