запа́льчыва

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
запа́льчыва запа́льчывей -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запа́льчыва нареч. запа́льчиво

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспы́льчиво нареч. запа́льчыва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́льчиво нареч. запа́льчыва, гара́чліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hotly [ˈhɒtli] adv.

1. го́рача, рэ́зка, запа́льчыва;

They argued hotly. Яны горача спрачаліся.

2. усхвалява́на, стра́сна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

passionately

[ˈpæʃənətli]

adv.

1) па́лка, палымя́на

2) го́рача (каха́ць); нястры́мна, запальчы́ва

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Апры́склівы (априскливый) ’запальчывы, капрызны, упарты’ (Яруш., Нас.); апры́сак ’упарты, капрызны’ (Гарэц., Нас.); апры́скліва (Др.-Падб., Гарэц.), апры́склівасць ’запальчывасць’ (Яруш.). Рус. дыял. зах. опрыснуть ’ускіпець’ (пераноснае), опрыскливый ’запальчывы’, укр. оприскливый ’тс’, з оприскомзапальчыва’, польск. opryskliwy ’запальчывы’. Для ўзнікнення пераноснага значэння дзеяслова (суф. ‑лів‑ звычайна далучаецца да дзеяслоўных асноў) важна польск. pryskać ламацца, разлятацца, лопацца на дробныя кавалкі’ і перан. ’лопнуць’ (аб надзеі, настроі і г. д.), адкуль недалёка і да ’лопнуць’ (аб спакоі, цярпенні), ’ускіпець’. Наяўнасць заходнерускага дзеяслова опрыснуть, беларускіх, украінскіх бяссуфіксных назоўнікаў робіць непатрэбным, хаця і не выключае дапушчэнне аб запазычанні з польскай мовы. Словы маглі ўтварыцца на захадзе ўсходнеславянскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жар, ‑у, м.

1. Яркае гарачае вуголле без полымя. Жар гарыць, што груда золата. Зарыцкі. Курыловіч.. сунуў чапялу ў печ, адняў ад агню скавараду, падгарнуў свежага жару і ёмка паставіў яе на месца. Дуброўскі.

2. Разм. Гарачыня, спёка. Многа пылу ў летні жар. Колас. // Моцная цеплыня, якая выдзяляецца чым‑н. вельмі гарачым, нагрэтым. — Пуўх-пуўх-пуўх! — трашчыць загнет.., аддаючы гаспадыню дымным жарам. Бядуля. Сасняк лавіў праменняў жар, Сушыў кару. Бялевіч.

3. Разм. Павышаная тэмпература цела пры хваробе. Віця моцна захварэў. Ужо на другі дзень яго кволае цельца спальваў моцны жар. Шамякін. // Гарачы румянец на твары ад хвалявання, сораму і пад. Адчуць жар на шчоках. □ Сілівон заліўся жарам. Лужанін. // Ліхаманкавы стан, выкліканы моцным узрушэннем, хваляваннем, перапалохам. Собіч: зноў пачаў разглядаць квіток, і раптам сэрца яго аблілося ледзяным жарам. Скрыган.

4. перан. Страснасць, уздым, душэўны парыў. Панёс ён людзям песень дар — Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай. Колас.

•••

Даць (задаць) жару гл. даць.

З жарам — горача, запальчыва (гаварыць, даказваць і пад.).

Паддаць жару гл. паддаць.

Чужымі рукамі жар заграбаць гл. заграбаць.

Як жару ўхапіўшы гл. ухапіўшы.

Як на жары — хвалюючыся, няёмка сябе адчуваючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)