запа́дзіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запа́дзіна запа́дзіны
Р. запа́дзіны запа́дзін
Д. запа́дзіне запа́дзінам
В. запа́дзіну запа́дзіны
Т. запа́дзінай
запа́дзінаю
запа́дзінамі
М. запа́дзіне запа́дзінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

запа́дзіна ж., разг.

1. впа́дина;

2. (узкая глубокая долина) падь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́дзіна, ‑ы, ж.

Разм. Паглыбленне, упадзіна. Ламаліся калёсы, трапляючы ў глыбокія западзіны між каменняў на дне топкай разбоўтанай гразі. Пестрак. Пад скалой была даволі глыбокая западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́дзіна

1. Упадзіна паміж узгоркамі, глыбокі роў (Слаўг.).

2. Яма на месцы ўшчыльнення свежай зямлі (Слаўг.). Тое ж за́падзь (Слаўг.), запа́длае ме́сца (Слуцк. Сержп. Прымхі, 24).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

запа́дина запа́дзіна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

УРО́ЧЫШЧА,

1) у шырокім разуменні — любая частка мясцовасці, адметная нейкімі прыроднымі асаблівасцямі ад наваколля (лясное У., западзіна, марэнны ўзгорак і інш.).

2) У геамарфалогіі і ландшафтазнаўстве — прыродны тэр. комплекс, адна з ніжэйшых адзінак фізіка-геаграфічнага раянавання, састаўная ч. ландшафту геаграфічнага. Складаецца з генетычна, дынамічна і тэрытарыяльна злучаных фацый. Мае выпуклую або ўвагнутую форму мезарэльефу. У залежнасці ад характару пашырэння плошчы і ролі ў ландшафце вылучаюць У. асн. (дамінантныя і субдамінатныя) і другарадныя. На Беларусі вылучаюць У. марэнных або камавых узгоркаў, яроў, лагчын, карставых западзін з адпаведнымі глебамі і расліннасцю.

т. 16, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hollow​1 [ˈhɒləʊ] n.

1. упа́дзіна, запа́дзіна, я́ма, я́міна

2. нізі́на, лог, лагчы́на

3. дупло́; пячо́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падь​I обл. (узкая глубокая долина) упа́дзіна, -ны ж., разг. запа́дзіна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

socket [ˈsɒkɪt]n. упа́дзіна, запа́дзіна, заглыбле́нне, я́мка;

an eye socket вачні́ца;

a socket for an electric light bulb патро́н (электрычны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cave-in

[ˈkeɪvɪn]

n.

запа́дзіна, упа́дзіна f.; абва́л -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)