ЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,

прыродная расліннасць, якая характарызуе адпаведныя біёмы (тундра, тайга, стэп, пустыня і інш. прыродны паясы і зоны). Займае найб. тыповыя мясціны: роўныя, узвышаныя, добра дрэнажаваныя водападзельныя плато (плакоры). У прыродных зонах з Пн на Пд у залежнасці ад складу і будовы расліннасці вылучаюць падзоны (напр., у стэпавай зоне — лугавых, сапраўдных і апустыненых стэпаў). Мяняецца і з 3 на У (напр., яловыя лясы Еўропы ў Сібіры замяшчаюцца лістоўнічнымі). Трапляецца і за межамі асн. зоны, на асабліва спрыяльных мясцінах, утварае экстразанальную расліннасць. Неаднароднасць рэльефу і звязаныя з гэтым змены глеб і ўмоў увільгатнення выклікаюць з’яўленне інтразанальнай расліннасці. Прыродная З.р. захавалася пераважна ў запаведніках (напр., тыповыя яловыя лясы Сярэднярускага ўзвышша ў Цэнтральналясным запаведніку, кавыльныя стэпы ў Асканіі-Нова, пустыні ў Рэпетэкскім запаведніку).

т. 6, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гідраметэаралагічная абсерваторыя занальная 3/471; 7/161

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінская занальная гідраметэаралагічная абсерваторыя 12/490

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заходняя дзяржаўная занальная машынавыпрабавальная станцыя 7/235

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая занальная доследная станцыя малочнай гаспадаркі 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Беларуская доследная станцыя па птушкагадоўлі занальная 2/222—223; 6/293; 7/235, 248, 362

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горацкая занальная доследная станцыя буйной рагатай жывёлы 12/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зана́льны, -ая, -ае.

1. гл. зона.

2. Размешчаны ў якой-н. зоне, мясцовасці або ўласцівы ёй.

Занальная флора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пэўнай зоны, характэрны ёй. Занальная доследная станцыя. Занальны турнір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зана́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зана́льны зана́льная зана́льнае зана́льныя
Р. зана́льнага зана́льнай
зана́льнае
зана́льнага зана́льных
Д. зана́льнаму зана́льнай зана́льнаму зана́льным
В. зана́льны (неадуш.)
зана́льнага (адуш.)
зана́льную зана́льнае зана́льныя (неадуш.)
зана́льных (адуш.)
Т. зана́льным зана́льнай
зана́льнаю
зана́льным зана́льнымі
М. зана́льным зана́льнай зана́льным зана́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)