заме́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. заме́тка заме́ткі
Р. заме́ткі заме́так
Д. заме́тцы заме́ткам
В. заме́тку заме́ткі
Т. заме́ткай
заме́ткаю
заме́ткамі
М. заме́тцы заме́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Знак, зроблены на чым-н., метка.

З. на дрэве.

2. Кароткі запіс.

Зрабіць заметку ў блакноце.

3. Кароткае паведамленне ў друку.

З. ў газеце.

На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.

|| прым. заме́тачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́тка ж.

1. заме́тка, -кі ж., ната́тка, -кі ж.;

газе́тная заме́тка газе́тная заме́тка (ната́тка);

2. (знак) заме́тка, -кі ж., знак, род. зна́ка м.; адзна́ка, -кі ж.;

брать на заме́тку браць на заме́тку, занато́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́тка ж., в разн. знач. заме́тка;

газе́тная з. — газе́тная заме́тка;

зрабі́ць ~ку на дрэ́ве — сде́лать заме́тку на де́реве;

браць на ~ку — брать на заме́тку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Знак, след, зроблены на чым‑н.; метка. Зрабіць заметку на дрэве.

2. Кароткае пісьмовае ці друкаванае паведамленне аб чым‑н. На стале ляжаў макет «баявога лістка», запоўненага невялічкімі заметкамі. Лобан.

•••

Браць (узяць) на заметку гл. браць.

На заметцы ў каго — на ўліку, пад наглядам. На заметцы ў царскіх улад быў прысяжны павераны Кліменцій Зан. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́тка ж

1. (метка) Mrkzeichen n -s, -, Zichen n;

рабі́ць заме́ткі ufzeichnungen [Notzen] mchen;

я ў яго на заме́тцы er hat mich auf dem Keker;

2. разм (паведамленне) гл нататка

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ната́тка ж. заме́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маргіна́льны, ‑ая, ‑ае.

Напісаны на палях кнігі, рукапісу. Маргінальная заметка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабко́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабкора. Рабкораўская заметка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́піс, -су м. корреспонде́нция ж., заме́тка ж.;

селька́раўскі д. — селько́ровская корреспонде́нция (заме́тка)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)