Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вібрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да вібрацыі; заснаваны на вібрацыі. Вібрацыйны лямеш. Вібрацыйная заліўка падшыпнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pouring1[ˈpɔ:rɪŋ]n.
1. наліва́нне; разліва́нне
2.tech. разлі́ўка, разліццё; залі́ўка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАКІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, у якой робіцца заліўкакакіля вадкім металам, цвярдзенне адліўкі і яе выбіванне, ачыстка і афарбоўка раскрытага какіля, устаноўка ліцейных стрыжняў (у т. л. разавых пясчаных). Бываюць адна- і шматпазіцыйныя (карусельныя, канвеерныя). На аднапазіцыйных універсальных К.м., мяняючы какілі, атрымліваюць адліўкі рознай канфігурацыі і масы. У шматпазіцыйных К.м. на вярчальным стале або транспартавальным прыстасаванні (канвееры) перамяшчаюцца аднапазіцыйныя машыны або какілі.
2. Колькасць якой‑н. вадкасці, якой не хапае да патрэбнай меры. Недаліў бензіну да трох літраў.
3.Спец. Няпоўная заліўка ліцейнай формы металам, у выніку чаго атрымліваюцца дэфекты ліцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІСЛАРО́ДНА-КАНВЕ́РТАРНЫ ПРАЦЭ́С,
разнавіднасць канвертарнага працэсу, пры якой атрымліваюць сталь прадзіманнем вадкага (звычайна пераробнага) чыгуну тэхнічна чыстым (больш за 95,5%) кіслародам. Ажыццяўляецца пераважна ў глухадонных канвертарах з асн. футэроўкай.
Кісларод падаюць зверху праз фурму, якая ахаладжаецца вадой. Пад уздзеяннем выдзімання дамешкі чыгуну (Si, Mn, C і інш.) акісляюцца з вылучэннем значнай колькасці цяпла. Пасля прадзімання метал раскісляюць (выдаляюць лішні кісларод). Выкарыстанне кіслароднага выдзімання замест паветранага дазваляе атрымаць сталь з нізкай (0,002—0,006%) колькасцю азоту. У параўнанні з мартэнаўскім працэсам К.-к.п. больш прадукцыйны, яго роля ў сусв. выплаўцы сталі пастаянна расце.
Да арт.Кіслародна-канвертарны працэс. Схема атрымання сталі ў кіслародным канвертары: 1 — загрузка металалому; 2 — заліўка чыгуну; 3 — прадзіманне кіслародам; 4 — выпуск сталі; 5 — зліў шлаку.