заляжа́лы, -ая, -ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання, які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

Заляжалае сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляжа́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заляжа́лы заляжа́лая заляжа́лае заляжа́лыя
Р. заляжа́лага заляжа́лай
заляжа́лае
заляжа́лага заляжа́лых
Д. заляжа́ламу заляжа́лай заляжа́ламу заляжа́лым
В. заляжа́лы (неадуш.)
заляжа́лага (адуш.)
заляжа́лую заляжа́лае заляжа́лыя (неадуш.)
заляжа́лых (адуш.)
Т. заляжа́лым заляжа́лай
заляжа́лаю
заляжа́лым заляжа́лымі
М. заляжа́лым заляжа́лай заляжа́лым заляжа́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заляжа́лы залежа́вшийся, залежа́лый, лежа́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заляжа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання. У першыя гады пасля вызвалення ў калгасе .. не хапала сілы падняць .. далёкі заляжалы дзірван. Шамякін. // Які страціў сваю свежасць або сапсаваўся ад доўгага ляжання, захоўвання. Заляжалы хлеб. □ Пану Квяцінскаму собіла зручна прадаць у армію некалькі вагонаў старога, заляжалага сукна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лежа́лый ляжа́лы, заляжа́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залежа́лый заляжа́лы; (лежалый) ляжа́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваля́щий прост. заваля́шчы, заляжа́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залежа́вшийся прил. заляжа́лы; (лежалый) ляжа́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́лежы, -аў.

1. Месца залягання карысных выкапняў (спец.).

З. медзі.

2. Няходкі, заляжалы тавар.

На складах з. тавараў.

|| прым. за́лежны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́тхлы, -ая, -ае.

1. З пахам сырасці, гнілі, застаялы, заляжалы.

Затхлая вада.

Затхлая мука.

2. перан. Косны, пазбаўлены жывых, жыццёвых інтарэсаў.

Затхлае асяроддзе.

|| наз. за́тхласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)