закі́слы, -ая, -ае.

1. Які закіс.

З. булён.

2. Занадта кіслы (разм.).

З. квас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закі́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. закі́слы закі́слая закі́слае закі́слыя
Р. закі́слага закі́слай
закі́слае
закі́слага закі́слых
Д. закі́сламу закі́слай закі́сламу закі́слым
В. закі́слы (неадуш.)
закі́слага (адуш.)
закі́слую закі́слае закі́слыя (неадуш.)
закі́слых (адуш.)
Т. закі́слым закі́слай
закі́слаю
закі́слым закі́слымі
М. закі́слым закі́слай закі́слым закі́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

закі́слы

1. заки́сший;

2. разг. сли́шком ки́слый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які закіс, зрабіўся кіслым. Закіслы булён.

2. Разм. Занадта кіслы. Боршч атрымаўся закіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́кісел

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. за́кісел за́кіслы
Р. за́кіслу за́кіслаў
Д. за́кіслу за́кіслам
В. за́кісел за́кіслы
Т. за́кіслам за́кісламі
М. за́кісле за́кіслах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заки́сший

1. прич. які́ (што) укі́с, які́ (што) закі́с; які́ (што) скіс; см. заки́снуть;

2. прил. укі́слы, закі́слы, кі́слы; скі́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)