ЗАКІДНА́Я ТЭ́ХНІКА ў драўляным дойлідстве,

спосаб узвядзення будынкаў і збудаванняў з асобных праслаў, зробленых з бярвён, брусоў, плашак, дыляў, дошак і інш., канцы якіх устаўлены ў шулы (вертыкальна пастаўленыя бярвёны або брусы з пазамі). На тэр. Беларусі вядома ў жытлах з каменнага веку. У 16 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалася пераважна ў гасп., вытв. і некат. грамадскіх будынках (хлявы, аборы, гумны, адрыны, корчмы, крамы, склады, бровары і інш.), агароджах. У сядзібнай забудове часам замест драўляных шулаў выкарыстоўваліся мураваныя слупы. Цяпер З.т. выкарыстоўваюць у гасп. пабудовах на вёсцы.

т. 6, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

закідны́, ‑ая, ‑ое.

Якім карыстаюцца шляхам закідвання. Закідная вуда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закідны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. закідны́ закідна́я закідно́е закідны́я
Р. закідно́га закідно́й
закідно́е
закідно́га закідны́х
Д. закідно́му закідно́й закідно́му закідны́м
В. закідны́ (неадуш.)
закідно́га (адуш.)
закідну́ю закідно́е закідны́я (неадуш.)
закідны́х (адуш.)
Т. закідны́м закідно́й
закідно́ю
закідны́м закідны́мі
М. закідны́м закідно́й закідны́м закідны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)