закру́ чвацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
Цяперашні час
адз.
мн.
1-я ас.
закру́ чваюся
закру́ чваемся
2-я ас.
закру́ чваешся
закру́ чваецеся
3-я ас.
закру́ чваецца
закру́ чваюцца
Прошлы час
м.
закру́ чваўся
закру́ чваліся
ж.
закру́ чвалася
н.
закру́ чвалася
Загадны лад
2-я ас.
закру́ чвайся
закру́ чвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час
закру́ чваючыся
Крыніцы:
dzsl2007 ,
krapivabr2012 ,
piskunou2012 ,
sbm2012 ,
tsblm1996 ,
tsbm1984 .
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
закру́ чвацца несов.
1. (о гайке, винте ) зави́ нчиваться, завёртываться;
2. (поворачиваясь ) закрыва́ ться, завёртываться;
3. завива́ ться, закру́ чиваться;
4. заку́ тываться, завора́ чиваться;
5. (обвиваться, наматываться ) закру́ чиваться, зама́ тываться;
1-5 см. закруці́ цца 1-4, 7 ;
6. страд. зави́ нчиваться; завёртываться; закрыва́ ться; завора́ чиваться; закру́ чиваться, зама́ тываться; см. закру́ чваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
закру́ чвацца , ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закруціцца 1 .
2. Зал. да закручваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закруці́ цца , -учу́ ся, -у́ цішся, -у́ ціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв. ). Завіцца (пра валасы).
Валасы закруціліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв. ). Абматацца, абвіцца вакол чаго-н.
Пуга закруцілася вакол пугаўя.
3. Абматаць, абгарнуць сябе чым-н.
З. ў коўдру.
4. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў (разм. ).
Столькі спраў, зусім закруціўся.
5. Пачаць круціцца.
Кола закруцілася.
|| незак. закру́ чвацца , -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кучара́ віцца , 1 і 2 ас. не ўжыв. , -віцца; незак.
Пра валасы: віцца, закручвацца ў кучары.
Валасы на скронях кучаравяцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закру́ чиваться возвр. , страд. закру́ чвацца .
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зави́ нчиваться возвр. , страд. зашрубо́ ўвацца; закру́ чвацца .
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
завёртываться
1. (закутываться) закру́ чвацца ; укру́ чвацца; завіна́ цца, захіна́ цца;
2. (загибаться) загіна́ цца; закру́ чвацца ; зака́ свацца; падка́ свацца; захіна́ цца; см. заверну́ ться ;
3. страд. заго́ ртвацца; запако́ ўвацца; закру́ чвацца , укру́ чвацца; завіна́ цца, захіна́ цца, зака́ свацца, загіна́ цца; падка́ свацца; см. завёртывать 1, 2, 4, 5 .
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КРУГЛАГАЛО́ ЎКІ (Phrynocephalus),
род яшчарак сям. агам. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Паўд. -Усх. Еўропе, Азіі (ад Каспійскага м. да Кітая). Большасць відаў жыве ў пясчаных, гліністых або камяністых пустынях і паўпустынях.
Самая буйная — К. вушастая (Ph. mystaceus), самая маленькая — К. пясчаная (Ph. interscapularis).
Даўж. 7—25 см . Галава кароткая, закругленая. Тулава пляскатае, часам моцна расшыранае. Лускавінкі па краях пальцаў утвараюць зубчыкі. Хвост здольны закручвацца на спіну. Афарбоўка цела — пал колер грунту. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі. Адкладваюць яйцы, К. тыбецкая (Ph. theobaldi) яйцажывародная. К. вушастая вызначаецца наяўнасцю ў вуглах рота вял. скурных складак з махрамі па краях. якія нагадваюць вушы (адсюль назва).
т. 8, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
é inwickeln
1. vt заго́ ртваць, закру́ чваць, заху́ тваць
2. ~, sich закру́ чвацца , заху́ твацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)